1972 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд

1972 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Трэцяя рэспубліканская выстаўка кніжнага знака, Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Дэманстраваліся экслібрысы Яўгена Красоўскага, Уладзіміра Басалыгі, Міхаіла Басалыгі, Анатоля Тычыны, Яўгена Ціхановіча, Барыса Заборава, Іосіфа Капеляна, Уладзіміра Пашчасцева, Генрыха Ціхановіча, Канстанціна Ціхановіча, Яўгена Куліка, Уладзіміра Савіча, Міколы Селяшчука, Валянціна Ціхановіча і іншых
- Выстаўка, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск. Каталог выстаўкі склаў Пётр Герасімовіч[1]
- Выстаўка твораў мастака Альгерда Малішэўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння. Прадмова к каталогу работ — Барыс Крэпак[1]
- Выстаўка экслібрысаў мастака Яўгена Ціхановіча, г. Дунайвараш, Венгрыя
- Выстаўка «Сто экслібрысаў» мастака Яўгена Ціхановіча, Магілёў
Ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Савіцкі атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 20 жніўня — Аляксей Шышко, беларускі архітэктар і дызайнер
- 2 кастрычніка — Аляксей Хацкевіч, беларускі мастак, сын вядомага мастака-авангардыста 1980—90 гадоў Генадзя Хацкевіча
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 ліпеня — Аляксандр Кох (нар. 1909), беларускі мастак
- 15 жніўня — Лявон Баразна (нар. 1929), беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны
- 6 лістапада — Анатоль Дзям'янаў (нар. 1925), беларускі скульптар і педагог
- 20 лістапада — Барыс Малкін (нар. 1908), савецкі тэатральны мастак, графік
Галерэя твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Мікалай Казакевіч «Юнацтва», палатно, алей, 180 х 175 см.
-
Сільвія Раудвээ, дэкаратыўная кампазіцыя «Купалы», Нёман (шклозавод), крышталь, грань.
Галерэя скульптуры
[правіць | правіць зыходнік]-
Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай», Баранавічы. Скульптар М. Альтшулер.