Перайсці да зместу

Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Бабашкін)
Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1938(1938-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2012(2012-01-29) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін (30 кастрычніка 1938, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць — 29 студзеня 2012, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных інстытутах Нарыльска, Горкага, з 1967 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1981 года  — у Мінскграмадзянпраекце, з 1984 года — кіраўнік майстэрні ў Віцебскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў ў Віцебску.

Апошнія гады хварэў. Памёр 29 студзеня 2012 года[1].

Крыты каток у парку імя М. Горкага
Будынак тэлецэнтра на вул. Макаёнка

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Старавіленскай (1978), Я. Коласа (1983), у мікрараёне Чыжоўка (1982), крыты каток у парку імя М. Горкага (1974), корпус пансіяната Савета Міністраў БССР на Заслаўскім вадасховішчы (1980), будынкі Маскоўскага райкама і райвыканкама (1980), Міністэрства сувязі БССР (1983), рэдакцыйны корпус тэлецэнтра па вул. Макаёнка (1983) у Мінску, дзіцячы кінатэатр, абласная паліклініка і кардыялагічны цэнтр (1986), комплекс спеўнага поля (1988)[2] у Віцебску.

Зноскі

  1. Памяти друга, коллеги посвящается…
  2. Над праектам перакрыцця амфітэатра яго працаваць не запрасілі