Васіль Васілевіч Бажко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Бажко)
Васіль Васілевіч Бажко
Дата нараджэння 23 лютага 1935(1935-02-23) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Васіль Васілевіч Бажко (нар. 23 лютага 1935, в. Пяняны, Люблінскае ваяводства, Польшча) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19541960 гадах вучыўся на архітэктурным аддзяленні будаўнічага факультэта Львоўскага політэхнічнага інстытута. З 15 жніўня 1960 года працаваў у Гродне ў Аблпраекце (цяпер «Гроднаграмадзянпраект»). Член праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. У 19631977 гадах — галоўны архітэктар горада. У 19651979 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета.

У 19771985 гг. галоўны архітэктар у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». У 19801984 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР. З 8 кастрычніка 1985 года па 1989 год — начальнік майстэрні ў Гродзенскім філіяле праектнага інстытута «Белжылпраект», з 1989 — дырэктар інстытута «Гроднажылпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. З 1977 па 1982 г. - старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі СА БССР.

Член КПСС з 1971 года. Пражывае ў Гродне.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Былы будынак «Гроднасельбудпраекта» (Аблміжкалгасбуда і Аблміжкалгаспраекта)
Праект Дома тэхнікі. Макет

Асноўныя работы: у Гродне — стадыён «Чырвоны сцяг» (1963), планіроўка мікрараёнаў 1 і 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (19621968), Фарты 1 (19701980, сумесна з В. Давыдзёнкам, В. Ягошыным), Пярэселка 3 (19741981, усе ў сааўт.), Дзевяткоўка 1 (19791985), Дом тэхнікі (19801981) і квартал па вул. Церашковай (19841990, абодва ў сааўт.)[2], вытворчыя будынкі Гроднааблміжкалгасбуда і аблміжкалгаспраекта па вул. Карла Маркса, 31[1]; аўтавакзал у г. п. Астрына Шчучынскага раёна (19751976), вытворча-бытавы корпус прамкамбіната ў Слоніме (1981), мікрараён па вул. Каліноўскага і Палац культуры ў г. п. Свіслач (19811985), планіроўка пасёлкаў Эйсманты Бераставіцкага (19811982) і Чкалава Гомельскага (19861987, усе ў сааўт.) раёнаў і інш[2].

Мае артыкулы па архітэктуры ў БСЭ, энцыклапедычным даведніку «Гродна».

Зноскі

  1. а б А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. −320 с.
  2. а б Бажко Васіль Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]