Вуліца Каліноўскага (Гродна)
Вуліца Каліноўскага Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Назва ў гонар | Кастусь Каліноўскі |
Вуліца Каліноўскага — адна з галоўных магістралей ў паўночна-заходняй частцы горада Гродна. Названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў К. Каліноўскага. Працягласць вуліцы каля 2000 метраў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад вуліцы М. Горкага, перасякае вуліцу Серафімовіча, блукае па раёне былой вёскі Пярэселка (дарога ўтварае сапраўдны серпантын са шматлікімі паваротамі, рух абмежаваны хуткасцю 40 км/г). Пасля скрыжавання з вуліцамі Паўлава-Будаўнікоў рух зноў дзвухпалосны, забудова пяці-, дзевяціпавярховая. Сканчваецца вуліца на скрыжаванні з вуліцай Болдзіна-Фестывальная, упіраючыся ў лясны масіў Пышкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачала забудоўвацца ў пачатку XX стагоддзя сядзібнай драўлянай забудовай. У польскі час таксама мела назву імя К. Каліноўскага. У пачатку вуліцы да сярэдзіны 1950-х гг. існавалі Новыя Яўрэйскія могілкі, на якіх была магіла яўрэйскага паэта Л. Найдуса і на якіх хавалі забітых яўрэяў з Гродзенскага гета. У пачатку 1960-х гг. могілкі былі знішчаны (частка пліт пайшла на выраб помніка Леніну, а іх месцы ў 1963 годзе з’явіўся стадыён «Чырвоны Сцяг»). Насупраць стадыёна ў 1967 годзе была пабудавана шасціпавярховая гасцініца «Беларусь». У 1960-70-х гадах пашырэннэ вуліцы ішло за кошт сядзібнай забудовы. У канцы 1970 — сярэдзіне 1980-х вуліца пашыралася шматпавярховымі будынкамі з няцотнага боку (дамы № 57-73 так званай чэшскай планіроўкі), насупраць якіх планавалася пабудаваць вучэбны комплекс Гродзенскага ўніверсітэта, але план не быў выкананы і доўгі час на гэтым месцы заставалася пустоша. У канцы 2000 гадоў на цотным боку былі дабудаваны шматпавярховыя жылыя дамы (№ 50 і № 56-62). Шматпавярховае будаўніцтва працягваецца і ў наш час.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх