Віталь Віталевіч Руцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. В. Руцкі)
Віталь Віталевіч Руцкі
Дата нараджэння 12 студзеня 1963(1963-01-12) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Віталь Віталевіч Руцкі (нар. 12 студзеня 1963, г. Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума ў 1982 годзе паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. У 1987 годзе па размеркаванні быў прыняты на пасаду архітэктара ў АКМ-6 у Дзяржаўны праектны інстытут «Мінскпраект». З 1993 года галоўны архітэктар праектаў у творчай майстэрні Грэчына А. І.. З 1998 года ГАП у ДПІ «Мінскпраект».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1996 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Конны манеж у п. Ратамка

Аб’екты (у аўтарскім калектыве): прадуктовы магазін у мікрараёне «Захад 4а», універсам у мікрараёне «Сухарава-2», комплекс жылых дамоў для адміністрацыйных работнікаў у Астане, рэканструкцыя гасцінічнага комплексу «Мінск» (першы ў Мінску 4-х зоркавы гатэль), універсальны спартыўна-відовішчны комплекс: Футбольны манеж, найбуйнейшы фітнэс-цэнтр і гарадская лыжаролерная траса па пр. Пераможцаў (Гран-пры лаўрэата рэспубліканскага конкурсу ў раздзеле «пабудова» за 2003—2005 год), веладарожка ў водна-зялёным дыяметры горада працягласцю 26 км, рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка Беларусі па вул. Леніна, 14 з прыбудовай; Конны манеж у п. Ратамка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мандарын» па вуліцы Ангарскай; рэканструкцыя комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» пад лёгкаатлетычны комплекс (2019), часовы павільён для арганізацыі харчавання афіцыйных удзельнікаў Другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года па вул. Чурлёніса ў Студэнцкім жылым комплексе, рэканструкцыя карпусоў Мінскага гарадскога клінічнага дыспансера з будаўніцтвам новага корпуса (4-я чарга будаўніцтва).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Мінгарвыканкама, і грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Гран-пры лаўрэата рэспубліканскага конкурсу ў раздзеле «пабудова» за Універсальны спартыўна-відовішчны комплекс (2005), Гран-пры рэспубліканскага конкурсу ў раздзеле «пабудова» за рэалізацыю «Студэнцкі жылы комплекс у Мінску» (2019).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]