Віктар Сцяфанавіч Цітоў
Віктар Сцяфанавіч Цітоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 2020 (82 гады) |
Род дзейнасці | этнограф, гісторык, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Віктар Сцяфанавіч Цітоў (15 лістапада 1938, в. Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 20 лістапада 2020) — беларускі этнограф, гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафесар (1995).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1963 настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асветы Беларусі. 3 1974 у Гродзенскім педагагічным інстытуце, з 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1993 загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1998 — Беларускага педагагічнага ўніверітэта, 2003—2009 прафесар Вроцлаўскага універсітэта (Польшча), 2011—2016 прафесар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. Даследуе тыпалогію культурных ландшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш. Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). — Мн., 1976.
- Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. — Мн., 1983.
- Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. — Мн., 1994.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. — Мн., 2001.
- Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. — Мн., 2001.
- Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). — Мн., 2004.
- Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. — Мн., 2009.
- Праздники и обряды в Белорусской ССР // Бондарчик В. К., Бураковская Н. И., Ракова Л. В., Гурков В. С., Касперович Г. И., Мелешко А. А., Титов, В. С., Углик, И. Г.; Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора; [ред. д-р ист. наук В. К. Бондарчик] — Мн.: Наука и техника, 1988. — 301, [1] с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЦІТОЎ Віктар Сцяфанавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Ціто́ў Віктар Сцяфанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 120. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Скрыпчанка Т. Ціто́ў Віктар Сцяфанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 104—105. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Суднік Л. А. Ціто́ў Віктар Сцяфанавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 521—522. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Zeszyty etnologii Wroclawskiej. — Wroclaw. 2006. NR 1 (8), s. 34 (V. S.Tsitov (Jawarowski).
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Этнографы Беларусі