Сеніца
Аграгарадок
Сеніца
| ||||||||||||||||||||||||
Се́ніца[2] (трансліт.: Sienica, руск.: Сеница) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы P23. Адміністрацыйны цэнтр Сеніцкага сельсавета. Аграгарадок знаходзіцца на беразе невялікага вадасховішча на рацэ Сеніцы. За 2 кіламетры ад ускраіны Мінска, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Калядзічы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1999 год (перапіс) — 2035 чалавек
- 2009 год (перапіс) — 2242 чалавекі
- 2011 год — 6424 чалавекі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомая з 1567 як сяло. З 1791 года — цэнтр маёнтка Каралішчавіцкай парафіі (прыходу). З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска Сеніца становіцца цэнтрам Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1884 годзе ў Сеніца была адкрыта земская школа, у якой атрымаў пачатковую адукацыю вялікі беларускі паэт Янка Купала. З 1924 года — цэнтр сельсавета Самахвалавічскага раёна. З 1935 года — у складзе Мінскага раёна. Цэнтр Сеніцкага сельсавета. У 2005 годзе — пераўтвораны ў аграгарадок.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
- Мінскі аграрна-камерцыйны каледж
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Паліклініка
- Аптэка
- Дом быту
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1861-1865)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
Зноскі
- ↑ Сеницкий сельсовет
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сеніца
- Siennica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 564 (польск.)