Гаварушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гаварушка
Clitocybe odora 02.jpg
Гаварушка духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clitocybe (Fr.) Staude, 1857

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  50966
EOL  16677
MB  17328

Гавару́шка (Clitocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae) .

Пладовыя целы розных памераў. Шапка да 22 см у дыяметры, ад плоска-пукатай да глыбока-лейкападобнай, часта моцна уціснутая пасярэдзіне, з хвалістым або падагнутым уніз краем, сухая, белая або белаватая з шараватым, бураватым, жаўтаватым і іншым адценнем. Мякаць шчыльная, пераважна белая. Пласцінкі тонкія, зыходзячыя ці прырослыя да ножкі. Ножка цыліндрычная, валакністая, мясістая, храсткаватая, суцэльная, белаватая або аднаго колеру з шапкай.

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 44 віды, найбольш вядомыя гаварушкі белаватая, булаваногая, буравата-жаўтаватая, воскападобная, духмяная, лейкавая, лісталюбная, пабеленая, падагнутая, шэрая, хваёвая. Сапратрофы. Растуць часта групамі ў лясах, на пашы, лугах, некаторыя віды ўтвараюць ведзьміны кругі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені — кастрычніку.

Усе віды маюць характэрны пах і смак. Ёсць ядомыя і ядавітыя (маюць мускарын, адрозніваюцца белым колерам шапак, пласцінак і ножак). Некаторыя віды лекавыя (утрымліваюць антыбіётыкі).

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]