Гадаба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гадаба
Gadaba inde 02 05.jpg
Агульная колькасць 162 тыс. (2016 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя
Мова гутуб
Рэлігія культ продкаў, анімізм
Блізкія этнічныя групы мунда, хо, санталы, бірхор

Гада́ба — аўстранезійскі народ у Паўднёвай Азіі. Жывуць пераважна ў індыйскіх штатах Андхра-Прадэш і Арыса. Агульная колькасць (2016 г.) - 162 тысяч чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Гадаба — нашчадкі старажытнага аўстраазіяцкага насельніцтва, якое з'явілася на паўвостраве Індастан яшчэ ў каменным веку. У мінулым яны насялялі берагі ракі Гадавары, адкуль перасяліліся на поўнач. Назва гадаба на адным з дыялектаў літаральна значыць "з вялікай вады". У наш час падзяляюцца на чатыры буйныя моўна-тэрытарыяльныя групы — бада гадаба, сана гадаба, парэнга і алара.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны гаспадарчы занятак — земляробства. Вырошчваюць рыс, проса, манга, гародніну. Рыс складае асноўны рацыён. З проса робяць лёгкі алкагольны напой, які п'юць нават дзеці. Распаўсюджана жывёлагадоўля. У адрозненні ад некаторых суседніх народаў, што спавядаюць індуізм, гадаба ядуць мяса, у тым ліку змяінае і ялавічыну. У мінулым важную ролю адыгрывалі збіральніцтва і паляванне. Традыцыйныя рамёствы — пляценне і апрацоўка драўніны.

Гадаба жывуць у вёсках, якія налічваюць да 80 хацін. Пераважаюць вялікія пашыраныя сем'і, што тлумачыцца раннімі шлюбамі для прыцягнення ў гаспадарку большай колькасці працоўных рук. Шлюбы арганізуюцца шляхам перагавораў з бацькамі нявесты, магчымы гвалтоўны захоп або сумеснае бегства. У першым выпадку сваякі нявесты атрымоўваюць выкуп і падарункі. У выпадку адмовы нявесты выкуп вяртаецца да бацькоў жаніха. Паколькі вясельныя цырымоніі патрабуюць значных выдаткаў, іх часцяком адкладаюць на нявызначаны тэрмін, але жаніх з нявестай жывуць разам ў яго доме. Падчас вяселля нявеста сядзіць на каленах сваёй маці, жаніх — свайго бацькі. Госці абавязаны прынесці падарункі і грашовую дапамогу маладым. Дазволены разводы і паўторныя шлюбы. Сустракаецца палігінія.

Сем'і аб'ядноўваюцца ў экзагамныя патрылакальныя роды і групы родаў. Апошнія могуць мець правадыроў. На чале вясковых абшчын стаяць старэйшыны. Яны займаюцца зборам падаткаў, арганізуць рамонт ірыгацыйных збудаванняў.

Распаўсюджаны рэлігійныя святы. Асабліва ярка святкуецца ахвярапрынашэнне духам пуджа. Шырока вядомы маляўнічыя пахавальныя цырымоніі.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Кожная з этналінгвістычных груп гадаба размаўляе на асобнай мове. Усе яны ня маюць афіцыйнай пісьменнасці. Адукацыя магчыма толькі на іншых мовах.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў-гадаба прытрымліваецца традыцыйных культаў, якія спалучаюць анімістычныя ўяўленні пра існаванне шматлікіх духаў, культ продкаў і веру ў кола сансары. Гадаба ня маюць выяў багоў, але ў вёсках ёсць невялікія алтары для ахвярапрынашэнняў. У кожнай хаціне частку памяшкання прысвячаюць духам продкаў. Цырымоніі арганізуюцца вясковымі святарамі дысары і першасвятарамі гунья.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]