Галоўчынскія
Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[1] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[2]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[3], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[1] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[2]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[1].
Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.
Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.
Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[1].
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мацей Мікітавіч (каля 1470 — пасля 1536), сын Мікіты. Намеснік княжацкі і цяцерынскі, бірштонскі, магілёўскі і онікшцінскі.
- Яраслаў Мацеевіч (каля 1510—1567), сын Мацея Мікітавіча. Маршалак каралеўскі, староста ковенскі.
- Мікалай Яраславіч (1547—1571)
- Шчасны Яраславіч (? — 1610), кашталян менскі.
- Яраслаў Яраславіч (? — 1622).
- Ян (каля 1570—1630), чашнік літоўскі.
- Аляксандр Яраславіч (каля 1570—1617), кашталян жмудскі, староста лідскі, ваявода мсціслаўскі.
- Канстанцін Яраславіч (? — 1620), кашталян мсціслаўскі і староста крычаўскі.
- Мікалай Канстанцінавіч (? — 1658), харунжы аршанскі, апошні прадстаўнік роду.
- Ежы (Юрый) Канстанцінавіч (? — 1648/1649).
Зноскі
- ↑ а б в г д Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Пазднякоў В. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 489. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галоўчынскія