Перайсці да зместу

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Мікітавіч Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне каля 1470
Смерць не раней за 7 сакавіка 1539 і не пазней за 26 кастрычніка 1539
Род Галоўчынскія[1]
Бацька Мікіта[d]
Жонка Фяціння[d][2], каля Людміла Духніч[d][3] і Таміла Міхайлаўна Мсціслаўская[d][4]
Дзеці Яраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі[5], Іван Мацвеевіч Галоўчынскі[d][6], Фядора з Галоўчынскіх[d][7], Даброхна з Галоўчынскіх[d][8][9][…], Астафій Мацвеевіч Галоўчынскі[10], Ганна з Галоўчынскіх[d][6], Н з Галоўчынскіх[d][6], Ганна з Галоўчынскіх[d][7] і Анастасія з Галоўчынскіх[d][10]

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі (каля 1470 — пасля 1536) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Мікіты. У Вялікае Княства Літоўскае прыехаў з Масквы сакратаром дачкі Івана III Алены Іванаўны ў 1495 годзе. Намеснік княжацкі і цяцерынскі (1502), бірштонскі, магілёўскі і анікштанскі (1507)[11]. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам і дзяржаўцам бірштанскім[12].

У 1536 годзе прасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, каб пасля яго смерці старостамі бірштонскімі былі яго сыны Яраслаў і Іван. Са сваіх маенткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў[11].

Ад Алены Іванаўны і Аляксандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім павеце, Езна ў Ковенскім павеце, Княжыцы і інш[12].

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 116–118.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 116, 117.
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 65, 117.
  4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 117.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 118, 121.
  6. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 118.
  7. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 118, 119.
  8. Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1055. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  9. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 59. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  10. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 118, 120.
  11. а б Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  12. а б Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.