Галіна Баляславаўна Лазоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Баляславаўна Лазоўская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 27 красавіка 1960(1960-04-27) (63 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Галіна Баляславаўна Лазоўская (27 красавіка 1960, в. Солы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 27 красавіка 1960 года ў в. Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.

Працавала карэспандэнтам рэдакцыі газеты «Святло камунізму» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці; інструктарам Маладзечанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; карэспандэнтам, аглядальнікам радыё, рэдактарам аддзела «Радыё Маладзечна» дзяржаўнай установы "Рэдакцыя «Маладзечанская газета».

З’яўлялася дэпутатам Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]