Галіна Мікалаеўна Букаціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Галіна Мікалаеўна Букаціна
Дата нараджэння 27 студзеня 1960(1960-01-27) (62 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
BLR Medal of Francysk Skaryna ribbon (1989-2017).svg

Галіна Мікалаеўна Букаціна (нар. 27 студзеня 1960, Маладзечна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галіна Букаціна нарадзілася ў Маладзечна. Скончыла 5 школу ў тым жа горадзе.

З 1977 па 1981 год год вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. Раеўскага)[1]. З 1981 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодае шырокім творчым дыяпазонам, унутраннім псіхалагізмам, багаццём пластычных сродкаў. Сярод роляў: Гала («Таму што люблю» паводле п’есы А. Паповай «Дзень карабля»), Лідка, Русалка («Радавыя», «І быў дзень…» А. Дударава), Стэла («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Каралева Бона («Чорная панна Нясвіжа»), Аня («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Алена («Мяшчане» М. Горкага), Маргарыта («Генрых VII» У. Шэкспір) і іншыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Дыплом за лепшую жаночую ролю на 1-м рэспубліканскім фестывалі беларускай нацыянальнай драматургіі (1998)
  • Дыплом на міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2002)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галіна Мікалаеўна Букаціна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1.
  • «Галіна Букаціна. На белым аркушы жыцця» Л.Громыко. — «Мастацтва»,2010, № 1, С.28- 31.
  • «Галоўная роля яе жыцця» С.Дашкевич. — «Народнае слова». — 26.01.2010.