Галіпальскі паўвостраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіпальскі паўвостраў
тур. Gelibolu, грэч. Καλλίπολις
Праліў Дарданэлы
Праліў Дарданэлы
40°21′ пн. ш. 26°27′ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Найвышэйшы пункт420 м м
Краіна
Галіпальскі паўвостраў (Турцыя)
Галіпальскі паўвостраў
Галіпальскі паўвостраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галі́пальскі паўвостраў, Галі́палійскі паўвостраў, або Галі́палі (турэцк.: Gelibolu, грэч. Καλλίπολις), у старажытнасці Херсанес Фракійскі — паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Размешчаны паміж Сараскім залівам Эгейскага мора і пралівам Дарданэлы. Даўжыня каля 90 км (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход), шырыня да 20 км. Вышыня да 420 м.

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у склад іла Чанакале, гістарычна і геаграфічна ў рэгіён Усходняя Фракія. На ўзбярэжжы праліва Дарданэлы размешчаны горад Гелібалу (старая назва Галіпалі, 40 тыс. жыхароў у 1990 годзе).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Антычнасць[правіць | правіць зыходнік]

У старажытныя часы Галіпальскі паўвостраў быў вядомы грэкам, а потым і рымлянам, як Херсанес Фракійскі (ад грэч. Χερσόνησος — «паўвостраў»). Пасяленцы са Старажытнай Грэцыі, заснавалі на паўвостраве каля 12 гарадоў, у тым ліку горад, які даў новую назву ўсяму паўвостраву ў далейшым — Kallípolis (грэч. Καλλίπολις; пазней Gallipolis).

У 493 годзе да н.э. — паўвостраў быў захоплены персамі пасля пачатку грэка-персідскіх войнаў.

Пасля выгнання персаў паўвостравам у розныя часы кіравалі Афіны, Спарта, Македонія.

У 196 годзе да н.э. паўвостраў захапіў цар Селеўкідаў Антыёх III Вялікі.

З 188 года да н.э. паўвостравам уладарыў цар Пергамскага царства Эўмен II.

У 133 г. да н.э. паўвостраў перайшоў да рымлян, потым стаў часткай Усходняй Рымскай імперыі з моманту яе заснавання ў 330 годзе нашай эры.

Сярэдневякоўе[правіць | правіць зыходнік]

У 1190 годзе тут перапраўлялася ў Малую Азію армія крыжакоў на чале з Фрыдрыхам Барбароса.

У 1204 годзе горад заваяваны венецыянцамі і да 1235 года тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Лацінскай імперыі, потым вернута Візантыйскай імперыі, якая трымала яе да 1376 года (апроч перыядаў 1204—1235 і 1354—1366). У гэты час паўвостраў меў важнае значэнне для гандлёвых шляхоў у рэгіёне — венецыянскія і генуэзскія купцы складзіравалі тут свае тавары.

У 1306 годзе абложаны, спустошаны і разбураны каталонцамі. У 1354 годзе крапасныя ўмацаванні Галі́палі сур’ёзна пацярпелі ад землетрасення і горад быў лёгка захоплены асманамі. У 1366 годзе Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход, крыжакі пад кіраўніцтвам Амадэя VI адваявалі горад і перадалі яго назад Візантыі. Але Візантыя была занадта слабая, каб трымаць Галіпалі і ў 1376 годзе Андронік IV сам перадаў паўвостраў асманам, што спрыяла ўзбагачэнню асманскай дзяржавы ад мыта і транзітнага гандлю.

29 мая 1416 года паміж Лампсакам і Галіпалі венецыянскі флот атрымаў марскую перамогу над асманамі. Ваенным значэннем Галіпалі была магчымасць закрыць шлях суднам па моры, а таксама сухапутны шлях па паўвостраве.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Крымскай вайны Галі́палі стаў галоўным лагерам для брытанскіх і французскіх войскаў у 1854 годзе. У сакавіку 1854 года брытанскія і французскія інжынеры пабудавалі лінію абароны даўжынёй 11,5 км (7,1 мілі), каб абараніць паўвостраў ад магчымага нападу Расіі і такім чынам забяспечыць кантроль над шляхам да Міжземнага мора, у 1864 годзе таксама французскімі інжынерамі пабудаваны шэраг умацаванняў, у 1877 годзе абноўленых і ўзмоцненых.

Падчас Першай Балканскай вайны асманская армія знішчыла, разрабавала і спаліла ўсе грэчаскія вёскі каля Галі́палі.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гадах на паўвостраве праходзілі цяжкія баі паміж войскамі Антанты і асманскімі войскамі падчас Дарданэльскай аперацыі.

У 1920—1921 гадах на Галіпальскім паўвостраве размясціліся часці Рускай арміі генерала П. М. Урангеля, эвакуіраваныя з Крыма. Рускі ваенны лагер у Галі́палі ператварыўся ў ваенны цэнтр Белай эміграцыі. 22 лістапада 1921 года ў Галі́палі было створана «Таварыства Галіпалійцаў» — адна з актыўных вайсковых антыкамуністычных арганізацый «Рускага белага замежжа».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]