Перайсці да зместу

Гандлёвыя рады (Антопаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік архітэктуры
Гандлёвыя рады

52°12′16″ пн. ш. 24°47′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Антопаль
Тып будынка гандлёвыя рады
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы ХІХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000180шыфр 113Г000180
Стан Добры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у гарадскім пасёлку Антопаль (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя з цэглы. У наш час выкарыстоўваюцца па сваім першапачатковым прызначэнні.

Аднапавярховы будынак у плане ўтварае замкнёны прамавугольнік з вялікім унутраным дваром плошчай каля 250 м². У цэнтры процілеглых падоўжных бакоў зроблены праезды. Два рады калон дзеляць унутраную прастору будынка на тры пралёты. Інтэрвал паміж калонамі вызначае памеры гандлёвай секцыі. Кожная з іх перакрытая трохпралётным бочкападобным скляпеннем. Функцыянальна секцыя складаецца з гандлёвай залы, прылаўка і складскога памяшкання. Гандлёвыя рады арыентаваны на плошчу, а складскія памяшканні — ва ўнутраны гаспадарчы двор. Сцены будынка па ўсім перыметры прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі.