Ганна Андрэеўна Язубчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Андрэеўна Язубчык
Дата нараджэння 1 снежня 1904(1904-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1975(1975-12-02) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1962)
Альма-матар
Партыя

Ганна Андрэеўна Язубчык[1] (1 снежня 1904, вёска Лядцо, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 2 снежня 1975) — беларускі вучоны ў галіне сельскай мікрабіялогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 годзе. З 1935 года ў Інстытуце біялагічных навук АН БССР (у 1939—1941 гадах дырэктар). Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі пад час Другой сусветнай вайны. У 1944—1945 гг. на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага аграглебавага інстытута Акадэміі навук БССР[2]. З 1945 г. загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (з 1956 г. — Беларускі НДІ земляробства). У 1969—1974 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі.

  • Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
  • Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В. М. Чаканавай)

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. История Института почвоведения и агрохимии (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]