Ганна Віктараўна Лявіцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Віктараўна Лявіцкая
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 22 сакавіка 1961(1961-03-22) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Узнагароды

Ганна Віктараўна Лявіцкая (22 сакавіка 1961, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 сакавіка 1961 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-стаматолаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, спецыяліст па грамадскім здароўі і ахове здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраванне сацыяльнай сферай.

Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Міханавіцкай амбулаторыі Мінскага раёна; намеснікам галоўнага ўрача, галоўным урачом Мінскага раёна.

З'яўлялася дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]