Ганна Давія Бернуцці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Давія Бернуцці
італ.: Anna Davia (DAvia) Bernucci
Dmitry Levitzky 03.jpeg
Д. Р. Лявіцкі. «Актрыса Ганна Давія Бернуцці»
Імя пры нараджэнні:

Ганна Да Вія (італ.: Anna Da Via)

Дата нараджэння:

16 кастрычніка 1743(1743-10-16)

Месца нараджэння:

правінцыя Белуна[d], Венета, Італія

Дата смерці:

1811

Прафесія:

оперны спявак

Амплуа:

Сапрана

Ганна Давія (д'Авія) Бернуцці (італ.: Anna Davia (D'Avia) Bernucci, Anna Davia di (de) Bernucci; 1743, Неб'ю, Белуна — 1811) — італьянская оперная спявачка, якая выступала і на рускай сцэне, сапрана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, Ганну Давія патрэбна ідэнтыфікаваць з Ганнай Да Вія, якая была дачкою Асвальда і Маддалены Да Вія з Неб'ю (італ.: Nebiu), нарадзілася 16 кастрычніка 1743 і была ахрышчана на наступны дзень у П'евэ-дзі-Кадорэ(руск.) бел. ў правінцыі Белуна(руск.) бел.[1]. Феты(руск.) бел., а за ім і Мозер(руск.) бел. прадставілі яе, як ураджэнку Белана[2]. Аднак, прозвішча Давія не з'яўляецца ў Белана, а, верагодна, з'яўляецца мадыфікаванай з-за доўгага жыцця за мяжой формай прозвішча Да Вія[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Невядома, якую музычную адукацыю атрымала Ганна. Першыя звесткі пра яе прафесійную дзейнасць ставяцца да працы на сцэне італьянскага тэатра ў Амстэрдаме ў 1761 годзе.

У 1776 годзе Ганна Давія дэ Бернуцці выступала ў Варшаве. Там яна пазнаёмілася з гетманам Міхалам Казімірам Агінскім, які быў толькі на тры гады за яе старэйшы. Флірт паміж Ганнай і Міхалам скончыўся тым, што спявачка дала згоду выступаць на сцэне слонімскага тэатра і тры гады жыць у Слоніме. Паводле звестак Анджэя Цеханавецкага было нават падпісана пісьмовае пагадненне ад 1 сакавіка 1777 года, дзе вялася размова і пра месячны заробак у 25 дукатаў з харчаваннем[3]. Спявачка прыехала ў Слонім і пачала працаваць у тэатры Агінскага, але па сёння невядомых абставінах пагадненне згубіла сілу і Ганна Давія летам 1777 года вярнулася ў Варшаву[4].

У 1777 годзе спявае ў Варшаве ў оперы «Мастак, закаханы ў сваю натуршчыцу(англ.) бел.» Эджыдзіа Дуні(руск.) бел. ў ролі Лаўрэты[1] і ў оперы «Галантная Патрона» Д. Паізіела[4]. Пра апошнюю вельмі ўдалую ролю згадвалі яшчэ ў 1785 годзе. Яна некаторы час жыла ў Варшаве, а потым рушыць ў Гродна, дзе знаёміцца са сваім равеснікам Антоніем Тызенгаўзам. Ён прапаноўвае ёй працу ў сваім гродзенскім тэатры і Ганна пагаджаецца. Пэўны час яна працуе ў Гродне, але потым яе прываблівае сталічная сцэна[4].

Паміж канцом 1779 і пачаткам 1780 была прынята на працу ў опера-буфа ў Пецярбургу і спявала ў оперы «La frascatana» Джавані Паізіела[1]. Гэта стала пачаткам бліскучай кар'еры ў Расіі. Як адзначае Мозер(руск.) бел., ужо ў 1789 яна стала часткай трупы імператарскага тэатра, што выконвала оперу «Ілжывы палюбоўнік» (італ.: La finta amante) Джавані Паізіела на сустрэчы імператрыцы Кацярыны II і імператара Іосіфа II у Магілёве[1].

М. А. Львоў. «Партрэт Ганны Давія Бернуцці», 1790-я
Мары Элізабэт Луіза Віжэ-Леброн(руск.) бел.. «Партрэт Ганны Давія Бернуцці», 1790-я

Прыкладна да 1781 года ставяцца згадкі пра блізкасць Ганны Давія з дэ Рыбасам — родным братам заснавальніка Адэсы В. М. дэ Рыбаса(руск.) бел.).

У 1782 яна паступіла на пецярбургскую прыдворную сцэну, з пенсiяй 2800 рублёў у год, дзе была «першай спявачкай оперы-буфа і другой спявачкай оперы-серыя»[1]. У гэты перыяд Ганна прымала ўдзел у многіх спектаклях Джавані Паізіела, у тым ліку стала першай выканаўцай ролі Разіны ў оперы «Севільскі цырульнік(руск.) бел.», прэм'ера якой адбылася 26 (15) верасня 1782 года ў Зімнім палацы Пецярбурга. Таксама яна спявала ў оперы «Лунны свет(італ.) бел.» і араторыі «Страсці Ісуса Хрыста» ў 1783 годзе[1].

1 лютага 1784 хадайнічала аб звальненні са службы па хваробе раней заканчэння тэрміну кантракта, аднак 1 красавіка 1785 з ёю быў заключаны новы кантракт на тры гады, з пенсiяй 3300 рублёў, бенефісам і 500 рублямі «ваяжных грошай». Магчыма, гэтаму павышэнюю садзейнічала «заступніцтва» князя А. А. Безбародкі(руск.) бел., які быў палюбоўнікам спявачкі ў 1780-1790-я[1].

У студзені 1785 у Варшаве Ганна Давія выканала галоўную ролю ў оперы «Прыслужніца-спадарыня» Д. Паізіела, а потым, па вяртанні ў Пецярбург, спявала партыя Джаніны ў оперы «Уяўныя спадчыннікі» Джузэпэ Сарці[1].

Верагодна, у 1780-84 гадах Ганна Давія пазнаёмілася з Джаванні дэ Бернуцці, які таксама быў спеваком оперы-буфа і стала яго жонкай[1]. Але гэта не спыніла яе даволі насычанага падзеямі жыцця, з яго паспяховымі выступленнямі і адносінамі з палюбоўнікам, што неаднаразова адзначаецца ў сучасных ёй хроніках[1].

Высылка з Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Статс-сакратар Кацярыны II А. М. Грыбоўскі(руск.) бел. пісаў, што Безбародка марнаваў на Давія вялікія грошы[5]., даючы ёй «штомесяц на пражыццё па 8000 рублёў золатам і пры водпуску яе ў Італію падарыў ёй грашыма і дыяментамі 500 000 рублёў». Такая марнатраўнасць Безбародкі і заахвоціла Кацярыну II выслаць Давія за межы Расіі ў 24 гадзіны.

Пасля Санкт-Пецярбурга Ганна зноў прыехала ў Слонім і выступала на сцэне тэатра Агінскага. У спісах артыстаў капэлы Агінскага за 1785 год ёсць і яе прозвішча. Час ад'езду яе за мяжу невядомы, але яе далейшае жыццё звязана з Італіяй[4].

Кар'ера ў Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўшыся на радзіму ў 1787 годзе, Ганна адчувае цяжкасці з тым, каб упісацца ў тэатральныя рэаліі: у чэрвені яна спявае ў Сенігаліі(руск.) бел., восенню — у Венецыі, у «Служанцы духа» Джузэпэ Гаццаніга(руск.) бел. і «Амерыканскім сіраце» Паскуале Анфосі(руск.) бел.. На карнавале 1787—1788 у Фларэнцыі яна адзначылася інтэрпрэтацыяй «Нітэцці» (італ.: Nitteti) Паізіела[1].

У гэтыя гады муж заўсёды спявае побач з ёю, яны дадаюць да сваіх імёнаў тытул «віртуозы пакояў дабрадзейнай імператрыцы Усёй Русі» (італ.: virtuosi da camera dell'Imperatrice di tutte le Russie), якім будуць карыстацца на працягу ўсяго свайго далейшага жыцця. У 1788 сужэнцы патрапілі ў Фларэнтыйскі тэатр(італ.) бел. Неапаля і спявалі ў оперы «Мудрагелістая ўдава» П. Анфосі(руск.) бел., напэўна, гэта быў апошні раз, калі яны выступалі ў адным спектаклі.

Жыццё ў Неапалі стала даволі паспяховым перыядам, пра якое з дапамогай Ф. Флорыма(руск.) бел. можна дастаткова падрабязна даведацца[6]. 6 лістапада 1788 замяняючы Брыджыду Банці(руск.) бел. дэбютавала ў тэатры Сан-Карла ў оперы «Рынальда(італ.) бел.» П. Скокава(італ.) бел.[1].

У наступныя гады яна перайшла з Фларэнтыйскага тэатра(італ.) бел. ў Тэатра дель Фонда(італ.) бел., дзе прымала ўдзел у розных пастаноўках[1]. У 1790 годзе яна адзначылася ў Тэатра Нуова(італ.) бел., дзе таксама спявае, аднак, ужо не ў рэпертуары оперы-буфа[1].

У маі яна сыграла ролю Куінта Фабіа ў оперы «Lucio Papirio» Гаэтана Марынеллі(італ.) бел. ў тэатры Сан-Карла — гэта работа стала першай у серыі мужчынскіх роляў, якія Ганне таксама добра ўдаваліся[1].

На працягу 1791 года яна спявала ў «Pirro» Паізіела ў Фларэнцыі. У 1793-94 гадах уваходзіла ў склад тэатральнай трупы Сан-Карла, пасля чаго спявала ў Тэатра дель Фонда(італ.) бел.. У студзені 1795 сыграла Арыстэю ў оперы «Алімпіяда(італ.) бел.» Д. Чымароза ў Модэне[1].

Узрост не пагоршыў ні вакальных, ні акцёрскіх якасцей Ганны Бернуцці. У 1798 годзе падчас выступленняў у Палерма Джаванні Мелі(італ.) бел. пакінуў хвалебны водгук пра яе[1]. У 1803 Ганна спявала ў Модэне ролю ў «Teseo a Stige» С. Назаліні(італ.) бел.[1].

Апошняя згадка пра яе распавядае, што яна жыве ў Неапалі ў 1810 годзе ў вялікай беднасці[1].

Звестак пра дату і месца смерці не захавалася[1].

Вакальныя якасці[правіць | правіць зыходнік]

Вакальныя якасці Ганны Давія адпавядалі высокаму артыстычнаму ўзроўню — гэта рэгулярна падкрэсліваецца ў водгуках да яе выступленняў — і яны, відавочна, мелі вырашальнае значэнне ў яе творчай кар'еры. Што тычыцца голасу, можна атрымаць нейкае ўяўленне пра іх з аналізу некаторых галоўных роляў Ганны Давія. Дыяпазон быў адносна невялікім, аднак ён павінен быў значную гібкасць (до³-ля4, з перавагай у дыяпазоне фа³-мі4) з артыкуляцыяй складоў нават у вельмі хуткіх рухах, што, верагодна, стала асновай яе поспеху ў камічным амплуа. Акрамя гэтага яе голас быў інтанацыйна афарбаваны і меў элегантнасць і пластычнасць[1].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Ганна Давія Бернуцці

У 1792 годзе ў гонар яе выступу ў Ліворна ў оперы Алесіа Праці(італ.) бел. «Помста Ніна» быў выбіты медаль[7].

Вядомы партрэты актрысы, зробленыя такімі мастакамі, як Дзмітрый Лявіцкі, Мікалай Львоў і Мары Віжэ-Леброн(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 DAVIA, Anna (італ.) 
  2. A. Mooser, Annales de la musique et des musiciens en Russie au XVIIIme siècle, II,Genève 1951, pp. 258-61
  3. Andrzej Ciechanowiecki. «Michal Kazimierz Oginski und sein Musenhof zu Slonim». Кёльн, 1961
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Сяргей Чыгрын. Каханка Агінскага, Тызенгаўза… // Ніва № 42 (2579), 16 кастрычніка 2005 г.
  5. Молева Нина Михайловна, «Дмитрий Григорьевич Левицкий», М., «Искусство», 1980, с. 111—112
  6. F. Florimo, La scuola musicale di Napoli e i suoi conservatori, IV, Napoli 1881, pp. 79, 141, 143, 255, 257, 353, 355, 357
  7. *Italy, Anna Davia de’ Bernucci (1767-c.1810), singer and actress, silver medal, 1792 (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Milano, Bibl. naz. Braidense, Uff. ricerca fondi mus., Pieve di Cadore, Arch. parr. di S. Maria, Reg. batt., a. 1743, 17 ottobre
  • Indice de' spettacoli (Milano 1783), 1788—1789, p. 131
  • Avvisi di Genova, 25 febbraio-10 nov. 1792
  • F. Florimo(руск.) бел., La scuola musicale di Napoli e i suoi conservatori, IV, Napoli 1881, pp. 79, 141, 143, 255, 257, 353, 355, 357
  • V. Tardini, I teatri di Modena, III, Modena 1901, pp. 1270, 1378, fig. 55
  • D. F. Scheurleer(руск.) бел., Het Musikleven in Nederland, 's Gravenhage 1909, pp. 238 s.
  • L. Bernacki(польск.) бел., Teatr, dramata i muzyka za Stanislava Augusta, Lwów 1925, 1, pp. 133, 276
  • A. Mooser(руск.) бел., Annales de la musique et des musiciens en Russie au XVIIIme siècle, II, Genève 1951, pp. 258–61
  • F. De Filippis-R. Arnese, Cronache del teatro S. Carlo, I, Napoli 1961, pp. 48 s.
  • G. Meli(італ.) бел., Opere, a cura di G. Santangelo, I, Milano 1965, p. 474
  • A. Gandini(італ.) бел., Cronistoria dei teatri di Modena dal 1539 al 1871, Bologna 1969, 1, p. 163; 11, p. 68
  • Catalogo unico di libretti ital. a stampa fino al 1800, a cura di C. Sartori (ms.)
  • F. J. Fétis(руск.) бел., Biogr. univ. des musiciens, III, p. 257
  • Encicl. dello Spett., IV,coll. 246 s.
  • Gramschap van Apollo; verwekt door ’t schenden van zyn tempel (z.p. z.j. [1761]) [Rössing, 328 nr. 1; ex. met aant., Universiteitsbibliotheek Amsterdam (UvA), Bijzondere Collecties].
  • Straf der libellisten, leugenaars en lasteraars, of Verdediging van […] de eer en ’t caracter van juffrouw Davia (Amsterdam 1761) [Rössing, 329 nr. 7].
  • Lettre au sujet de la dispute, du sieur d'Amicis et la dlle. Davia (z.p. 1761) [Rössing, 330 nr. 10].
  • Réponse au libelle infame, intitulé Lettre au sujet du Sieur d'Amicis & de la demoiselle Davia (Amsterdam 1761) [Rössing, 330 nr. 11].
  • Gazetta universale nr. 45 (7-6-1777) 358 [bericht uit Polen].
  • J. H. Rössing, ‘Een kabaal in den Amsterdamschen Schouwburg (31 maart 1761)’, Het Nederlandsch Tooneel 2 (1873) 323—330 [11 pamfletten beschreven op 328—330].
  • C. N. Wybrands, Het Amsterdamsche tooneel van 1617—1772 (Utrecht 1873) 188—189 [noemt 14 pamfletten].
  • D. F. Scheurleer(гал.) бел., Het muziekleven in Nederland in de tweede helft der 18e eeuw (Den Haag 1909) 238—239.
  • D. J. Balfoort, Het muziekleven in Nederland in de 17de en 18de eeuw (Den Haag 1981; 2de herz. dr.) 130.
  • The Serenissima collection. History of Venice through medals, dl. III: XVIII century. Veilingcatalogus Arsantiqva, Londen 11-12-2003, p. 19.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]