Ганна Комар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Комар
Ганна Комар, з асабістага архіву.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1989(1989-03-20) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, перакладчыца
Мова твораў беларуская


Ганна Комар (нар. 20 сакавіка 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў баранавіцкай школе №19, Ліцэі №1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, вучыцца ў Школе паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.

Жыве ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016) і «Recycled» (2018). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на польскую мову.

Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.

Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнем[1]. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5»[2].

Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».

Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгура[3] (2018).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Фіналістка конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015).
  • Фіналістка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія».
  • Лаўрэатка прэміі імя Марзіі Закір’янавай за найлепшы жаночы твор (2017, Стакгольм).
  • Фіналістка літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).
  • Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2018) у намiнацыі мастацкі пераклад за зборнік Ч. Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (разам з Ю. Цімафеевай і Н. Бінкевіч)[4]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Страх вышыні. — Мн.: Кнігазбор, 2016.
  • Recycled. — London: Hertfordshire Press, 2018.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час : зборнік перакладаў / [аўтар-укладальнік Г. Комар; пераклад з англійскай Г. Комар, Ю. Цімафеевай, Н. Бінкевіч]. — Мн. : Harvest, 2017. — 127 с. ; 18 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-18-4133-8

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]