Перайсці да зместу

Ганна Леанідаўна Раманоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Леанідаўна Раманоўская
Дата нараджэння 5 сакавіка 1979(1979-03-05) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Леанід Віктаравіч Раманоўскі
Вучоба
Уплыў Аляксандр Васільевіч Кошалеў[d], Уладзімір Пятровіч Савіч, Мікола Купава і Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Член у

Ганна Леанідаўна Раманоўская (нар. 5 сакавіка 1979, Мінск) — беларуская мастачка.

Нарадзілася ў сям’і мастакоў Лявона і Вольгі Раманоўскіх. Скончыла ў 1998 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 2004 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Вучылася ў Аляксандра Кошалева, Уладзіміра Савіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1997 года.

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2007 года і суполкі «Пагоня».

Жыве ў Мінску.

Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Асноўныя творы: «Размова» (2004), «Шлях да Ерусаліма» (2007), «Вёска Белыя Ваўкі» (2008), «Зоркі» (2009), «Калодзежы» (2009), «Дрэва жыцця» (2014), ілюстрацыі да кніг «Аб Нараджэнні Хрыстовым» (2007), «Самы лепшы падарунак» (2014), «Дзед Манюкін і ўнукі» (2014), «Аповесць пра княгіню Рагнеду» (2015).

Творы экспанаваліся на выстаўках у Беларусі (Мінск, 2004; Брэст, 2012), Польшчы (Кжыжова, 2000; Люблін, 2009), Румыніі (Клуж-Напока, 2002; Плаешці, 2009), Італіі (Ламаца, 2006; Акві-Тэрмэ, 2009), Літве (Каўнас, 2007), Турцыі (Стамбул, 2008), Балгарыі (Варна, 2011).

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Польшчы.

Заняла 1-е месца па выніках міжнароднага конкурсу ў Японіі «Дзень ліста» (1997); 3-е месца ў конкурсе фатаграфіі і графікі «Імгненні нямецкай культуры — 2007» (Мінск, Інстытут Гётэ, 2007).