Пагоня (мастацкая суполка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пагоня (суполка))

«Пагоня» — творчая суполка ў складзе Беларускага саюза мастакоў, створаная ў 1990 годзе.

Прыдумалі і рэалізавалі яе ў знакамітай майстэрні «На Паддашку» мастакі Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Мікола Купава, браты Уладзімір і Міхась Басалыгі. У 2016 годзе сябрамі творчай суполкі «Пагоня» — крыху больш за паўсотні беларускіх масткоў[1].

Члены суполкі амаль штогод ладзяць выстаўкі сваіх прац, частку з якіх здымаюць па патрабаванні чыноўнікаў. В 2015 годзе былі зняты 3 творы: жывапісныя палотны Алеся Мары «Двубой, альбо супраціўленне двухгаловаму мутанту», Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну» і партрэт амерыканскай мастачкі беларускага паходжання Галіны Русак работы Віктара Маркаўца. Прычым, апошняе палатно знялі толькі за тое, што фон карціны нагадаў цэнзаршы бел-чырвона-белы сцяг[2].

Мэта аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё нацыянальнага мастацтва, захаванне яго пераемнасці, узбагачэнне традыцый, зберажэнне і памнажэнне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны. Усё дзеля абуджэння нацыянальнай самасвядомасці народу, яго духоўнага, культурнага і дзяржаўнага адраджэння.

Кіраўнікі суполкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]