Ганна Паўлаўна Рагель
Ганна Паўлаўна Рагель | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2010 (121 год) |
Месца смерці |
Ганна Паўлаўна Рагель (1889, в. Белыя, цяпер у Маладзечанскім раёне — 5 кастрычніка 2010, Маладзечна) — найстарэйшая жыхарка Беларусі.
Паводле пэўных звестак Ганна Рагель нарадзілася 4 ліпеня 1889 года[1], аднак у пашпарце спадарыні Рагель пазначаны толькі год бяз даты.
Муж Ганны Рагель быў кавалём, яна яму дапамагала. Пасля таго, як савецкая ўлада забрала кузню, працавала ў калгасе. Нарадзіла чатырох дзяцей, наймаладзейшую дачку — у веку 59 гадоў. На пенсію пайшла ў 1965 годзе, маючы 76 гадоў. Цяпер пражывае ў прыватнай хаце ў горадзе Маладзечна разам з дачкой.
Ганна Рагель магла б лічыцца і, магчыма, з'яўляецца найстарэйшай жыхаркай планеты, але дакументальных пацвярджэнняў яе веку, якія б прызнаваліся на міжнародным узроўні, няма. Цяпер яна мае 120 гадоў і з'яўляецца старэйшай за Максіма Багдановіча.
Зноскі
- ↑ Па тысячы рублёў за кожны год жыцця // Наша Ніва, 1 ліпеня 2008 г.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Найстарэйшай жыхарцы Беларусі ўчора споўнілася 118 гадоў // Польскае радыё для замежжа, 5 ліпеня 2007 г.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Глеб Лабадзенка, Самая старая жыхарка Беларусі Архівавана 13 кастрычніка 2011., 16 мая 2008 г.
- Глеб Лабадзенка, Перадайце ім, што яны памыляюцца Архівавана 17 верасня 2011., 3 студзеня 2009 г.
- Арцём Багданаў, У самай старой жыхаркі Беларусі яшчэ захаваліся свае зубы // Польскае радыё для замежжа, 20 лістапада 2008 г.
- Сто васямнаццатая вясна бабулі Ганны(недаступная спасылка) // «Народная газета», 28 красавіка 2007 г.
- Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годдзе Архівавана 7 ліпеня 2009. (руск.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.