Ганна Радзівіл (1567—1617)
Ганна Радзівіл | |
![]() | |
Нараджэнне | 1567 ці 1567[1][2] |
---|---|
Смерць | 19 верасня 1617 ці 1617[2] |
Дынастыя | Радзівілы |
Бацька | Готхард Кетлер |
Маці | Ганна Мекленбург-Гюстраўская[d] |
Жонка | Альбрэхт Радзівіл |
Дзеці | Ян Альбрэхт Радзівіл і Барбара Радзівіл[d] |
Ганна фон Кетлер ці Ганна Радзівіл, Ганна Радзівілава. (ням.: Anna von Kettler, польск.: Anna Radziwiłłowa; 1567 — 19 верасня 1617) — курляндская прынцэса, літоўская князёўна і ардынатка Клецка (1586—1617).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўніца нямецкай княжацкай дынастыі Кетлераў(руск.) бел.. Дачка Готгарда фон Кетлера, герцага Курляндыі і Семігаліі(укр.) бел., і Ганны Мекленбург-Гюстраўскай(руск.) бел.. Сястра курляндскіх герцагаў Фрыдрыха(руск.) бел. і Вільгельма фон Кетлераў(руск.) бел., і герцагіні Лізаветы фон Кетлер(руск.) бел..
Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Мітаве, Курляндыя.
Жонка літоўскага князя Альбрэхта Радзівіла, вялікага маршалка літоўскага і ардыната(руск.) бел. Клецка. Вяселле адбылося 12 студзеня 1585 года ў Мітаве. Пад уплывам мужа перайшла з лютэранства ў каталіцтва.
Нарадзіла 4 дзяцей.
Памерла ў горадзе Тыкоцін, Польшча.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Сын:
- Ян Альбрэхт Радзівіл (1591—1626) — ардынат клецкі.
- Дочкі:
- Ганна Радзівіл (?—?) — памерла да дасягнення паўналецця.
- Кацярына Радзівіл (?—?) — памерла да дасягнення паўналецця.
- Барбара Радзівіл (1590—1614) — жонка Мікалая Кішкі (?—1644), падскарбія літоўскага.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Schiemann, Тэадор; Crecelius, Wilhelm. Kettler, Gotthard // Allgemeine Deutsche Biographie — Leipzig: Duncker & Humblot, 1882. — Band 15. — S. 680-685.
- Matthiesen, Heinz. Gotthard Kettler. // Neue Deutsche Biographie. — Berlin: Duncker & Humblot, 1964. — Band 6. — S. 678 f. (Спасылка).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Anna Kettler Prinzessin v.Kurland // Descendants of Charlemagne.
- Kettler family // Genealogy.eu.
- Anna Kettler (ID: dw.3478). (пол.)