Ян Альбрэхт Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Альбрэхт Радзівіл
Jan Albrecht Radzivił. Ян Альбрэхт Радзівіл (H. Lajbovič, 1758).jpg
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы» князёў Радзівілаў
Grunwald Pogoń czerwona.svg Староста ўпіцкі
1621 — 1626
 
Нараджэнне 1591
Смерць 1626
Дынастыя Радзівілы
Бацька Альбрэхт Радзівіл
Маці Ганна Кетлер
Жонка Лавінія Карэцкая[d]
Дзеці Міхал Караль Радзівіл[d] і Ганна з Радзівілаў[d]

Ян Альбрэхт Радзівіл (1591 — 1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі. Староста ўпіцкі (1621—1626).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з алыцка-нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, сын вялікага маршалка літоўскага Альбрэхта Радзівіла і курляндскай прынцэсы Ганны Кетлер. У 1592 годзе бацька памёр, выхоўваўся і атрымаў адукацыю пад апекай маці.

У 1609 годзе ажаніўся з княжной Лавініяй Карэцкай, атрымаў пасагам уладанні ў Кіеўскім ваяводстве. У 1609 годзе заснаваў шпіталь пры клецкім касцёле Святой Тройцы, які ўтрымліваў за свой кошт. У 1621—1623 гадах браў удзел у вайне Швецыі з Рэччу Паспалітай (1621—1626). У 1621 годзе атрымаў урад старосты ўпіцкага.

Значную ўвагу надаваў разбудове Клецка, былі перабудаваны Высокі і Дольны замкі. На Дольным замку пабудаваны 2 княжацкія палацы, будынак суда. Браў удзел у разборы і вырашэнні памежных спрэчак паміж іншымі магнатамі і сваякамі.

Казанне на ўгодкі смерці князя Яна Альбрэхта 15 красавіка 1627 года ў клецкім касцёле прамовіў віленскі ксёндз-бернардынец Адам Львавецыюш, потым яно выйшла ў Вільні асобным выданнем[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з княжной Лавініяй, дачкой князя Іахіма Карэцкага, меў трох дзяцей:

  • Ян Уладзіслаў
  • Міхал Караль (1614—1656), вялікі літоўскі падчашы
  • Ганна Ізабела (пам. 1659), жонка Яна Уладзіслава Сангушкі з ковельскай галіны, старосты суражскага

Зноскі

  1. Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.
  • Jonas Albertas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T. IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.