Ганс Георг Кале
Ганс Георг Кале | |
---|---|
Нараджэнне |
22 красавіка 1899[1] |
Смерць |
1 верасня 1947[1] (48 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Род войскаў | Інтэнацыянальныя брыгады |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Бітвы |
Ганс Кале (ням.: Hans Kahle; 22 красавіка 1899[1], Шарлотэнбург[d], Каралеўства Прусія[2] — 1 верасня 1947[1], Людвігслюст, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія[3]) — нямецкі камуністычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і высокапастаўленага дзяржаўнага служачага. Наведваў гімназію ў Шарлотэнбургу, а з 1913 года — прускую гімназію Hauptkadettenanstalt Lichterfelde. З 1917 года ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У ліпені 1918 года трапіў у французскі палон, з якога быў вызвалены ў лютым 1920 года.
Пасля вайны вучыўся ў Берлінскім камерцыйным каледжы. У 1921—1926 гадах працаваў камерцыйным служачым у Мексіцы. У 1927 годзе вярнуўся ў Германію і заняўся журналістыкай.
У 1928 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі (КПГ). З 1930 па 1933 год працаваў рэдактарам, пазней выдавецкім дырэктарам штотыднёвіка Arbeiter-Sender, старшынёй Асацыяцыі свабоднага радыё і супрацоўнікам ваеннага апарату КПГ. У красавіку 1933 года, з прыходам да ўлады Гітлера, эміграваў у Швейцарыю. Праз год вымушаны быў пакінуць краіну і адправіўся ў Францыю. Там працаваў журналістам. У кастрычніку 1936 года далучыўся да Інтэрнацыянальных брыгад, прыняўшы ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Першапачаткова быў камандзірам батальёна Эдгара Андрэ, але хутка ўзначаліў XI інтэрнацыянальную брыгаду імя Эрнста Тэльмана. Дзякуючы сваім дзеянням на Эбра, Кале стаў самым уплывовым нямецкім афіцэрам у рэспубліканскай арміі[4].
Восенню 1938 года пакінуў «гарачую кропку» і выехаў у Францыю. Пасля пераехаў у Вялікабрытанію. З 1939 па 1946 год быў адным з кіраўнікоў КПГ у эміграцыі. У маі 1940 года інтэрнаваны як «варожы іншаземец» і перавезены на востраў Мэн, а потым у Канаду. У лістападзе 1941 года вярнуўся ў Лондан. Працаваў ваенным карэспандэнтам у розных газетах. Стаў адным з заснавальнікаў Руху за свабодную Германію.
У лютым 1946 года вярнуўся ў Германію. Прызначаны на працу ў кадравы аддзел рэгіянальнага кіраўніцтва КПГ у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі. У сакавіку 1946 года стаў кіраўніком толькі што створанай Народнай паліцыі ў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, а ў красавіку 1946 года — членам дзяржаўнага выканаўчага камітэта САПГ .
У жніўні 1947 года Кале давялося перанесці цяжкую аперацыю на страўніку, якую ён не перажыў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116021152 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Werner Abel: Kämpfer für die Freiheit: Vor 70 Jahren starb Hans Kahle Quelle: „unsere zeit“ (uz), Freitag, 1. September 2017
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jakob Taube: Hans Kahle (1899–1947). Der vergessene Kommandeur der Thälmann-Brigade, Leipziger Universitätsverlag, 2017, ISBN 978-3-96023-107-3.
- Biografie Hans Kahle. in: Felix Bossow: Grabsteine erzählen Geschichten. Ehrenfriedhof Opfer des Faschismus. Arbeit und Leben e. V., Schwerin 2005, S. 32–33.
- Heinz Bergschicker: Deutsche Chronik 1933–1945. Ein Zeitbild der faschistischen Diktatur /Wiss. Beratung: Olaf Groehler. Verlag der Nation, Berlin 1981, 2. dgs. Aufl. 1982 (Abb. S. 145)
- Gottfried Hamacher. Unter Mitarbeit von André Lohmar: Gegen Hitler – Deutsche in der Résistance, in den Streitkräften der Antihitlerkoalition und der Bewegung „Freies Deutschland“ : Kurzbiographien. Rosa-Luxemburg-Stiftung, Berlin. Band 53. ISBN 3-320-02941-X (PDF Архівавана 5 кастрычніка 2007.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Biografie Hans Kahle
- Dossier zu Hans Kahle anlässlich seines 70. Todestages mit Artikeln, Faksimile von internationalen Zeitungen aus der Zeit des Spanischen Krieges 1936–1939, Reden, Schriften und Fotos aus jener Zeit auf spanienkaempfer.de
- Nachlass Bundesarchiv NY 4024(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Брандэнбург
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Асобы
- Байцы інтэрбрыгад
- Камуністы Германіі
- Імігравалі ў Францыю з Германіі
- Імігравалі ў Вялікабрытанію з Германіі
- Палітычныя эмігранты
- Постаці Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі
- Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Германія)