Ганс Зіглінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ганс Зіглінг
ням.: Hans Siegling
Дата нараджэння 24 лютага 1912(1912-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1975
Месца смерці
  • невядома
Бацька Вільгельм Зіглінг
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Нацысцкай Германіі Нямеччына
Род войскаў паліцыя, пяхота, войскі СС
Гады службы 1935 — 1937
1939 — 1945
Званне Оберштурмбанфюрар
Камандаваў 57-ы батальён дапаможнай паліцыі
Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»
30-я грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская)
30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Польская кампанія
Вялікая Айчынная вайна

Ганс Зі́глінг (ням.: Hans Siegling; 24 лютага 1912, Графенвёр, Цюрынгія — пасля 1975) — нямецкі афіцэр, сябра СС, удзельнік Другой сусветнай вайны. Змагаўся з партызанамі ў Беларусі, пазней узначальваў розныя баявыя адзінкі, складзеныя пераважна з беларусаў. Самы паспяховы камандовец дапаможнай паліцыі ў нямецкай арміі[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўя ў сям’і школьнага кіраўніка Вільгельма Зіглінга, які памёр у 1934 годзе, і яго жонкі Емы[удакладніць: камент.], памерлай у 1965 годзе.

1 сакавіка 1930 года ўступіў у НСДАП[2]. Да 30 верасня 1930 года быў таксама ў СА. У ліпені 1932 года ўступіў у шупа, дзе даслужыўся да капітана шупа. З-за службы ў паліцыі Зіглінг выйшаў з НСДАП, аднак вярнуўся ў яе 1 траўня 1933 года (№ 3 279 337)[3]. У паліцыі Ганс Зіглінг служыў да 1939 года з перапынкам на армейскую службу ў 1935 — 1937 гадах, якую скончыў у званні лейтэнанта рэзерву[1].

У Польскай кампаніі 1939 года Зіглінг камандаваў паліцыйнай ротай, якая ўваходзила ў айнзацгрупы[4]. У 1940 годзе ажаніўся[2]. У траўні 1941 года падаў заяву на ўступленне у СС. 25 лістапада 1941 года Зіглінг стаў сябром СС (№ 450 683) у званні гаўптштурмфюрара[3].

1939 — 1941[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Раманька, у 1939 — 1941 гадах Зіглінг кіраваў паліцыяй парадку ў адной з акругаў Генерал-губернатарства, а з лета 1941 года ўжо ў складзе ахоўнай паліцыі на тэрыторыі СССР[4].

Паводле ж Панамарэнкі, да моманту ўварвання ў СССР Зіглінг камандаваў 1-й ротай 3-га паліцыйнага батальёна і ваяваў з партызанамі ў Карынтыі[1].

Паводле Залескага, Ганс Зіглінг падчас вайны служыў у 7-м пяхотным палку[2]. У верасні-лістападзе 1941 года ён удзельнічаў у антыпартызанскіх аперацыях у Грэцыі[2]. На Ўсходні фронт Зіглінг трапіў у снежні 1941 года пасля перакіду туды яго батальёна.

Змаганне з партызанамі[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1942 года 1-я рота Зіглінга была выкарыстаная як кадровая аснова для стварэння ў Баранавічах 57-га ўкраінскага батальёна дапаможнай паліцыі, а сам Зіглінг узначаліў гэты батальён[1]. Да сярэдзіны 1944 года батальён пад яго камандаваннем ваяваў з партызанамі на тэрыторыі Беларусі і эпізадычна ўдзельнічаў у баях супраць РСЧА. Да лета 1944 года за спінай жаўнераў Зіглінга былі дзясяткі паспяховых антыпартызанскіх аперацыяў[1]. Сам Зіглінг выявіў сябе як таленавіты афіцэр і нярэдка непасрэдна ўдзельнічаў у планаванні і каардынаванні антыпартызанскіх аперацыяў. За ўдзел у аперацыі «Котбус» Зіглінг атрымаў Нямецкі крыж у золаце[1]. Удзельнічаў таксама ў аперацыях «Бліц», «Херман», «Ота».

Камандовец беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1944 года Зіглінг узначалыў толькі створаную брыгаду дапаможнай паліцыі. 1 жніўня 1944 года Ганс Зіглінг быў пераведзены ў войскі СС, а 18 жніўня і ягоная брыгада, якая стала 30-й грэнадзёрскай дывізіяй СС (2-й рускай). Як адзначаў Кастусь Акула, Зіглінг быў пад моцным уплываў рускіх афіцэраў, асабліва калішняга суслужыўца па 57-м батальёне маёра Вячаслава Мураўёва[5].

Падчас камандавання дывізіяй Зіглінг цалкам адмаўляў нацыянальнае пытанне, бо, на ягоную думку, яно раздзяляла дывізію, робячы яе слабой[6].

Францішак Кушаль пазней пісаў пра Зіглінга:[6]

На мяне рабіў ён уражанне чалавека маладога, недасьведчанага й няўстрыманага. Выплыў ён наверх толькі дзякуючы пратэкцыі. Кажуць, што нейкая бліжэйшая сувязь, ці сваяцтва лучыла яго з Гімлерам.

Падчас баёў у Францыі быў цяжка ранены[4].

Дывізія была няўстойлівая, з-за чаго 29 снежня 1944 года Ганс Зіглінг вызваліўся ад камандавання ёй[2], а ўжо 11 студзеня 1945 года быў выдадзены загад, паводле якога дывізія была расфармаваная 1 студзеня таго ж года[1].

10 лютага 1945 года Зіглінг узначаліў грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), якая пазней была перайменаваная ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую). Ганс Зіглінг заставаўся на чале дывізіі да красавіка 1945 года.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны Ганс Зіглінг жыў у Нёрдлінген-Кляйнердлінгене (Баварыя)[2], стаў прадпрымальнікам[3].

Званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Таксама Ганс Зіглінг атрымаў 5 знакаў выдатнасці для ўсходніх народаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Роман Понамаренко. Эсэсовцы поневоле(руск.)  // warspot.ru. — 21 марта 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Залесский К. А. СС. Охранные отряды НСДАП. — М.: Эксмо, 2005. — 672 с. — 5000 экз. — ISBN 5-699-09780-5.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Stefan Klemp. "Nicht ermittelt". Polizeibataillone und die Nachkriegsjustiz. Ein Handbuch, стар. 87
  4. 4,0 4,1 4,2 Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 340.
  5. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 266.
  6. 6,0 6,1 Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі(бел. (тар.))  // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]