Ганс Леберэхт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганс Леберэхт
Hans Leberecht
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Ганс Фрыдрыхавіч Леберэхт
Дата нараджэння: 18 лістапада (1 снежня) 1910(1910-12-01)
Месца нараджэння: Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці: 10 лістапада 1960(1960-11-10) (49 гадоў)
Месца смерці: Талін, ЭССР, СССР
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Жанр: раман, аповесць
Мова твораў: руская, эстонская
Дэбют: апавяданне «Дачка» (1935)
Прэміі: Сталінская прэмія — 1949
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1945 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1956 Медаль «За баявыя заслугі» — 1944
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ганс Фры́дрыхавіч Ле́берэхт (эст.: Hans Leberecht; 1 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 10 лістапада 1960, Талін, ЭССР, СССР) — эстонскі пісьменнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1949). Член УКП(б) з 1945 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Г. Ф. Леберэхт нарадзіўся 18 лістапада (1 снежня) 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў рабочай сям'і. Дзяцінства прайшло ў Эстоніі. З 1918 года жыл у Петраградзе. З 1928 года пасля заканчэння сярэдняй школы восем гадоў адпрацаваў аўтагеншчыкам і электраманцёрам на заводзе «Электрасіла».

Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці завадскога літаратурнага кружка. Першыя апавяданні з'явіліся ў 1930 годзе ў завадской шматтыражцы. У 1935 годзе ў ленінградскім часопісе «Резец» («Разец») было апублікавана першае апавяданне маладога пісьменніка «Дачка». За аповесць пра жыццё рабочых «Вечны колер» ён атрымаў прэмію на Усесаюзным літаратурным конкурсе 1936 года. У 1935—1937 гадах вучыўся ў Ленінградскім вячэрнім літаратурным універсітэце імя А. М. Горкага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў радавым разведчыкам у складзе эстонскага нацыянальнага корпуса РСЧА. Удзельнічаў у баях пад Вялікімі Лукамі, Нарвай, на востраве Саарэмаа і ў Курляндыі. Пасля заканчэння вайны пісьменнік стаў карэспандэнтам газеты «Савецкая Эстонія».

Апроч літаратурна-творчай дзейнасці Г. Ф. Леберэхт вёў вялікую грамадскую працу: з'яўляўся дэпутатам ВС ЭССР, узначальваў камісію па кінадраматургіі пры СП ЭССР, выступаў як лектар-пракламатар.

Г. Ф. Леберэхт памёр 10 лістапада 1960 года ў Таліне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1930 года. Пісаў на эстонскай і рускай мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра пасляваеннае жыццё эстонскай вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць дадому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У адной хаце» (1957).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя творы Леберэхта пераклаў Леў Салавей.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Святло ў Каордзі. Мн., 1952;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]