Перайсці да зместу

Ганс Леберэхт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганс Фрыдрыхавіч Леберэхт)
Ганс Леберэхт
Hans Leberecht
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ганс Фрыдрыхавіч Леберэхт
Дата нараджэння 18 лістапада (1 снежня) 1910
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці 10 лістапада 1960(1960-11-10)[1][2] (49 гадоў)
Месца смерці Талін, ЭССР, СССР
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, аповесць
Мова твораў руская, эстонская
Дэбют апавяданне «Дачка» (1935)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Сталінская прэмія — 1949
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1945 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1956 Медаль «За баявыя заслугі» — 1944
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ганс Фры́дрыхавіч Ле́берэхт (эст.: Hans Leberecht; 1 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 10 лістапада 1960, Талін, ЭССР, СССР) — эстонскі пісьменнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1949). Член УКП(б) з 1945 года.

Г. Ф. Леберэхт нарадзіўся 18 лістапада (1 снежня1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў рабочай сям'і. Дзяцінства прайшло ў Эстоніі. З 1918 года жыл у Петраградзе. З 1928 года пасля заканчэння сярэдняй школы восем гадоў адпрацаваў аўтагеншчыкам і электраманцёрам на заводзе «Электрасіла».

Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці завадскога літаратурнага кружка. Першыя апавяданні з'явіліся ў 1930 годзе ў завадской шматтыражцы. У 1935 годзе ў ленінградскім часопісе «Резец» («Разец») было апублікавана першае апавяданне маладога пісьменніка «Дачка». За аповесць пра жыццё рабочых «Вечны колер» ён атрымаў прэмію на Усесаюзным літаратурным конкурсе 1936 года. У 1935—1937 гадах вучыўся ў Ленінградскім вячэрнім літаратурным універсітэце імя А. М. Горкага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў радавым разведчыкам у складзе эстонскага нацыянальнага корпуса РСЧА. Удзельнічаў у баях пад Вялікімі Лукамі, Нарвай, на востраве Саарэмаа і ў Курляндыі. Пасля заканчэння вайны пісьменнік стаў карэспандэнтам газеты «Савецкая Эстонія».

Апроч літаратурна-творчай дзейнасці Г. Ф. Леберэхт вёў вялікую грамадскую працу: з'яўляўся дэпутатам ВС ЭССР, узначальваў камісію па кінадраматургіі пры СП ЭССР, выступаў як лектар-пракламатар.

Г. Ф. Леберэхт памёр 10 лістапада 1960 года ў Таліне.

Друкаваўся з 1930 года. Пісаў на эстонскай і рускай мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра пасляваеннае жыццё эстонскай вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць дадому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У адной хаце» (1957).

Пераклады і экранізацыі

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя творы Леберэхта пераклаў Леў Салавей. У 1960 годзе на Рэспубліканскай студыі тэлебачання паводле твора Ганса Леберэхта быў зняты тэлевізійны спектакль «У хоры» (рэжысёр У. Станкевіч)[3].

Зноскі

  1. Леберехт Ганс Фридрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Hans Leberecht // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Святло ў Каордзі. Мн., 1952;