Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен
Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен | |
---|---|
ням.: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Israël Fromschmidt von Hugenfels[1], Samuel Greifenson von Hirschfeld[1], Simon Lengfrisch von Hartemfels[1], German Schleifheim von Sulsfort[1], Erich Stainfels von Frufensholm[1] і Melchior Sternfels von Fuchsheim[1] |
Дата нараджэння | каля чэрвень 1622, 17 сакавіка 1622[2] ці 1625[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1676[4][5][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, паэт |
Мова твораў | нямецкая |
grimmelshausen.org (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен (ням.: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen, каля 1622, Гельнгаўзен — 17 жніўня 1676, Рэнхен) — нямецкі пісьменнік, аўтар папулярнага рамана «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыдатнейшых твораў нямецкай літаратуры XVII стагоддзя. Стваральнік нямецкага раману.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гельнгаўзене (зямля Гесэн). У дзесяцігадовым узросце быў выкрадзены гесэнскімі салдатамі, сярод якіх адчуў усе прыгоды вайсковага жыцця ў часе Трыццацігадовай вайны. Пад канец вайны паступіў на службу Францу Эгану фон Фюрстэнбергу (ням.: Franz Egon von Fürstenberg), біскупу ў Страсбургу, і ў 1665 стаў суддзёй у Рэнхене, Бадэн.
«Авантурнік Сімпліцысімус»
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаўшы пасаду, прысвяціў сябе літаратуры і ў 1668 апублікаваў раман «Авантурнік Сімпліцысімус» (Der abenteuerliche Simplicissimus). За аснову свайго твора аўтар узяў традыцыю пікарэскі, іспанскіх круцельскіх раманаў, ужо выдомых на той час у Германіі. Па вялікім рахунку, Сімпліцысімус з’яўляецца аўтабіяграфічным творам. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узвелічэнне селяніна і яго працы.
У пачатку рамана герой нічога не ведае аб навакольным свеце, нічога не бачыў, акрамя «палацу» свайго «татусі». Але жорсткая, няўмольная рэчаіснасць — вайна — уладна ўрываецца ў гэты мірок, і пачынаюцца неверагодныя, трагічныя і смешныя прыгоды героя (вонкавае дзеянне) і яго ўнутраныя метамарфозы, барацьба за сваю чалавечую сутнасць (дзеянне ўнутранае). Уражлівыя сцэны Трыццацігадовай вайны, з дапамогай якіх складаецца ўражанне аб тагачасных падзеях, робяць кнігу адным з найкаштоўнейшых дакументаў таго часу. Пакінуты без прытулку маленькі Сімпліцый сустракае ў лесе пустэльніка, які вучыць яго грамаце і выхоўвае ў духе аскетызму. Пасля смерці любімага настаўніка ён жыве адзін, але вайна вымушае яго выйсці ў свет. У крэпасці Ганаў юнак назірае за разгульным жыццём пры двары губернатара ў той час, як сотні людзей пакутуюць ад голаду. Ён са смуткам канстатуе:
«Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, здраду, шаленства, варожасць і зацятасць.» (с) Кніга першая. Раздзел дваццаць пяты |
Губернатар робіць з яго блазна, прыбіраючы юнака ў воўнавае адзенне з вялікімі вушамі. Карыстаючыся сваёй роляй блазна, Сімпліцый пачынае «са смехам праўду гаварыць», весці дзёрскія застольныя гутаркі (дыскурсы), вартыя самых адукаваных і дасціпных людзей свайго часу. Аднак зменлівасці жыцця не пакідаюць Сімпліцыя. Ён то багацее, то зноў пакутуе ад галечы, становіцца героем галантных прыгод у Парыжы, трапляе ў Масковію, сустракаецца з піратамі. Пад канец рамана Сімпліцый зноў становіцца пустэльнікам. Ён адмаўляецца ад навакольнага свету, поўнага несправядлівасці. За паўстагоддзя да Рабінзона Круза герой Грымельсгаўзена ўзрабляе незаселены востраў і піша:
«Чалавек павінен працаваць, як птушка — лётаць» |
Свет, які неразумна ўпарадкаваны, не створаны для дзівакоў Сімпліцысімусаў.[6] Такой сумнай высновай і завяршаецца кніга.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Гісторык Роберт Эрганг спысылаеццца на працу Гюстава Кёнеке «Quellen und Forschungen zur Lebensgeschichte Grimmelshausens» робячы выснову, што:
- «падзеі, прадстаўленыя ў навеле «Сімпліцысімус», наўрад ці былі аўтабіяграфічнымі з тых пор, як [Грымельсгаўзен] вёў мірнае жыццё ў ціхіх гарадках і вёсках на ўскраінах Чорнага Лесу, а матэрыял, які ён уключыў у сваю працу, не быў узяты з яго ўласнага досведу, а з’яўляўся ўспамінамі з мінулага, сабраных з чутак, ці створаных уласным творчым уяўленнем» [7]
Іншыя творы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод яго іншых твораў звычайна згадваюцца:
- Die Ertzbetrügerin and Landstörtzerin Courasche (1669)
- Der seltsame Springinsfeld (1670)
- Das wunderbarliche Vogelnest (1672)
Такія яго творы, як Der teutsche Michel (1670), і навелы, як Dietwald und Amelinde (1670) маюць другасную ролю ў яго літаратурнай спадчыне. Пісьменнік памёр 17 жніўня 1676. У 1879 годзе ў Рэнхене (цяпер у зямлі Бадэн-Вюртэмберг) Грымельсгаўзену быў усталяваны помнік, а ў 1998 годзе быў адчынены музэй «Дом Сімпліцысімуса».
Пераклады твораў на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе ў часопісе «Мастацкая літаратура» на беларускай мове быў апублікаваны раман «Авантурнік Сімпліцысімус». Пераклад зрабіў Васіль Сёмуха.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ Hans Jacob Christoph von Grimmelshausen // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen // Babelio — 2007.
- ↑ М. В. Разумовская, Г. В. Синило, С. В. Солодовников Литература XVII—XVIII веков (Минск, 1989)
- ↑ Robert Ergang, The Myth of the All-Destructive Fury of the Thirty Years’ War (Pocono Pines: The Craftsmen, 1956), 7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен
- Ганс Грымельсгаўзен. Авантурнік Сімпліцысімус / Васіль Сёмуха. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1997. — 222 с.
- Старонка аўтара на сайце Projekt Gutenberg-DE са спасылкамі на творы (ням.)
- Тэкст «Авантурніка Сімпліцысімуса» на сайце Projekt Gutenberg-DE (ням.)
- Нарадзіліся ў 1622 годзе
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1625 годзе
- Нарадзіліся ў Гесэне
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1676 годзе
- Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
- Пісьменнікі Германіі
- Пісьменнікі барока
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі XVII стагоддзя