Гарадзец (горад Полацкай зямлі)
Гарадзец — старажытны горад Полацкай зямлі.
Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 г. у сувязі з паходам полацкага князя Рагвалода Барысавіча супраць мінскага князя Валадара Глебавіча:
«...приходи Рогъволодъ на Володаря с Полотъчаны к Гродцю. Володарь же не да ему полку в дне но ночъ выступи нань из города с Литвой и много зла створися в ту ночь. Он их избиша а другыя руками изоимать множъства паче изъбьеных»[1]
З летапісу відаць, што Гарадзец добра ўмацаваны горад, магчыма цэнтр удзельнага княства, належыў мінскім Глебавічам. Размяшчаўся сярод лясоў, магчыма недалёка ад Мінска. Розныя даследчыкі атаясамлівалі яго з Гарадзеяй (Нясвіжскі раён), Гарадзішчам (Баранавіцкі раён), Гарадком каля Маладзечна, райцэнтрам Гарадок (Віцебская вобласць) і інш. Але ў названых пунктах археолагамі не выяўлены рэшткі старажытнага горада. Ёсць меркаванне, што горад зусім не існаваў, а летапіснае паведамленне адносіцца да Мінска.
Зноскі
- ↑ Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Штыхаў Г. В., Семянчук Г. М. Гарадзец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.