Генадзь Мікалаевіч Семянчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Мікалаевіч Семянчук
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1963(1963-10-06) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Альма-матар

Генадзь Мікалаевіч Семянчу́к (6 кастрычніка 1963, Ваўкавыск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).

У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015[1].

Навуковая дзейнсць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (пераважна горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII стст.: кандыдацкая дысертацыя (1993).
  • Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1996. Частка 1. — Ад палеаліта да ранняга сярэднявечча. — 137 с. (разам С. Піваварчыкам).
  • Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1997. Частка 2. — Эпоха сярэднявечча. — 191 с. (разам С.Піваварчыкам).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]