Валадар Глебавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валадар Глебавіч
Iziaslav of Polock Seal avers.png
знак Рагвалодавічаў
князь Менскі
1151 — 1159
Папярэднік: Расціслаў Глебавіч
Пераемнік: Расціслаў Глебавіч
1162 — пасля 1176/1177
Папярэднік: Расціслаў Глебавіч
князь Полацкі
1167
Папярэднік: Усяслаў III
Пераемнік: Усяслаў III
 
Нараджэнне: 1090-я
Смерць: пасля 1176
Дынастыя: Рагвалодавічы
Бацька: Глеб Усяславіч[1]
Маці: Настасся Яраполкаўна(укр.) бел.
Жонка: Рыкса(руск.) бел., дачка Баляслава III
Дзеці: Сафія, Уладзімір, Васілька

Валадар Глебавіч (1090-я — пасля 1176/1177) — князь менскі (11511158; 11621167/1183), князь полацкі (1167). Сын менскага князя Глеба Усяславіча, малодшы брат Расціслава Глебавіча. Вёў барацьбу за дамінаванне Менска ў Полацкай зямлі, карыстаўся для гэтага атрадамі літоўцаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1151 года, калі брат Расціслаў быў полацкім князем, Валадар валодаў Менскам, трымаў у турме Рагвалода-Васіля. Гэтым часам, дачка Валадара -- Сафія, у 1154 годзе была абручана з будучым дацкім каралём Вальдэмарам I, а 23.10.1157 года ўзяла з ім шлюб.

У 1158 годзе Глебавічы вымушаны былі вызваліць Рагвалода-Васіля, які неўзабаве захапіў Друцк, выгнаўшы адтуль пляменніка Валадара — Глеба Расціславіча. Тады Валадар з Расціславам пайшлі на Друцк, але не здолелі ўзяць яго і заключылі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 годзе палачане выгналі Расціслава з Полацка і ён вярнуўся ў Менск. Полацкім князем зноў стаў (з 8.7.1158) Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з смаленскімі князямі пайшоў супраць Глебавічаў. Забраў Ізяслаўль і перадаў сваім саюзнікам Давыдавічам -- Брачыславу і Валодшы, але не здолеў у 10-дзённай аблозе узяць Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар, аднак, міру не заключаў, бо «ходяше под Литвою в лесех», т. б. быў недзе на памежжы з літоўцамі.

У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль і захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу, якіх пасадзілі ў менскую турму. З-за гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль арганізаваў новы паход на Менск, Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.

У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. Недзе тым часам памёр Расціслаў і Валадар стаў менскім князем. У 1162 годзе Рагвалод-Васіль зноў прыйшоў да Менска, у некаторых летапісах напісана, што да Гарадца, супраць Валадара. Аблога Менска (або Гарадца) Рагвалодам-Васілём была няўдалай, у начной вылазцы Валадар, у войску якога была шмат літоўцаў, нанёс палачанам цяжкую паразу — шмат іх было забіта, яшчэ болей трапіла ў палон[1]. Рагвалод-Васіль уратаваўся уцёкамі ў Слуцк, у Полацк ён не вярнуўся, а пайшоў княжыць у Друцк. Полацкі сталец заняў Усяслаў Васількавіч.

У 1167 годзе Валадар з войскам, дзе зноў было шмат літоўцаў, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкі сталец[1], заключыўшы з полацкім вечам умовы замацаваныя крыжацалаваннем. Затым Валадар скіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але, даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, вярнуўся ў Менск[1]. Гэта паклала канец актыўнай дзейнасці Валадара, але ён вёў інтрыгі — так, у тым жа 1167 годзе, разам з Вячкам Святаславічам ён дапамог наўгародцам паслаць у Кіеў весткі пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачанаў.

Напэўна, Валадар жыў яшчэ ў 1176/1177, калі вендамі быў схоплены нейкі Клемент, які вёз бацькавы падарункі дацкай каралеве Сафіі[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

5 чэрвеня 1135 г. ажаніўся, верагодна другім шлюбам, з Рыксай дачкой Баляслава III Крывавусты.

Дзеці ад гэтага шлюбу:

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Володарь Глебович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.
  2. Уильям Кентерберийский. Житие и чудеса святого Фомы // Английские средневековые источники IX—XIII вв.: Тексты, перевод, комментарий. — М., 1979. — С. 41; Lind J. De russiske ægteskaber: Dynasti- og alliancepolitik i 1130'ernes Danske borgerkrig // Historisk tidsskrift. — København, 1992. B. 92. H. 2. — S. 260. Даецца паводле А. Кібіня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, — 260 с.
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).