Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1959(1959-10-22) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці кардыёлаг, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, даследчык
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (2006)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Віктар Аляксандравіч Сняжы́цкі (нар. 22 кастрычніка 1959, в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1984 годзе з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасць «Лячэбная справа». У 19841986 гадах клінічны ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1989 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістент кафедры шпітальнай тэрапіі. У 19952001 гадах загадчык аддзяленнем Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 20012006 гадах — галоўны ўрач.

У 20042008 гадах дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 года прафесар. У 20062009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 20092010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасці кровазвароту і парушэнням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 25 патэнтаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]