Гарызонт (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарызонт (завод))
Холдынг «Гарызонт»
альтэрн.: Гарызонт[1]
Тып ААТ
Заснаванне 1951
Заснавальнікі Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР[2]
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінск, зав. С. Кавалеўскай, 62
Ключавыя постаці Юрый Іванавіч Прэдка (генеральны дырэктар)
Галіна вытворчасць спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі
Прадукцыя ВК-тэлевізары, ЗВЧ-печы, DVD-прайгравальнікі, пыласосы
Колькасць супрацоўнікаў
  • 5 000 чал. (2022)[1]
Дэвіз Якасць і надзейнасць ультрасучасных тэхналогій
Даччыныя кампаніі Брэсцкі электралямпавы завод[3]
Сайт horizont.by

ААТ «Кіравальная кампанія холдынгу „Гарызонт“» — мінскае прадпрыемства, найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у краінах СНД вытворца спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод «Гарызонт»
Радыёпрымач «Селена-215» («Акіян-215»)
Радыёпрымач «Верас РП-225» (1990)

Папярэднікам «ААТ Гарызонт» з’яўляўся Мінскі радыёзавод, створаны ў лістападзе 1940 года, да 23-х угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі.

У верасні 1939 года пасля заняцця Чырвонай Арміяй Вільні і рашэння савецкага кіраўніцтва перадаць яго Літве, усе віленскія заводы былі нацыяналізаваны, а іх абсталяванне дэмантавана і адпраўлена ў СССР. Абсталяванне радыёзавода «Elektrit» было перавезена ў Мінск, дзе на базе лесапільна-мэблевага заводу «Дрэваапрацоўшчык» пачалі ствараць новы радыёзавод. Выбар месца будаўніцтва быў абгрунтаваны наступнымі фактарамі: 1) Адна са складаных аперацый — выраб драўляных карпусоў для радыёпрымачоў, складала ў той час чвэрць усёй працаёмкасці. 2) Завод «Дрэваапрацоўшчык» які вырабляў розныя віды мэблі, без адмысловых цяжкасцяў мог зладзіцца з задачай вырабу карпусоў для радыёпрымачоў.

Рэканструкцыя былога лесапільна-мэблевага прадпрыемства ў радыёзавод была ажыццёўлена ў лімітава сціснутыя тэрміны — пачата ў снежні 1939 года і скончана да лістапада 1940 года. Бо была скарыстана тэхналагічнае абсталяванне фірмы «Elektrit», завод стаў вырабляць і мадэлі радыёпрымачоў гэтай фірмы. Былі скарыстаны мадэлі радыёпрымачоў «Komandor» і «Herold» 1939 года, і ў 1940 годзе пачаўся выпуск супергетэродзіных радыёпрымачоў «КІМ», «Піянер» і «Маршал». Вонкавы выгляд радыёпрымачоў паўтараў польскія радыёпрымачы «Komandor» і «Herold», электрычная схема была перапрацавана і палепшана. Новы радыёзавод стаў звацца «Радыёзавод імя Молатава».

Падчас вайны Мінскі радыёзавод быў разбураны, аднак пасля вызвалення Мінска пачалося аднаўленне завода. З 1947 года радыёпрымач «Маршал» вырабляецца пад назвай «Мінск». На базе радыёпрымача «Мінск» з 1950 г, вырабляецца радыёла «Мінск Р7». У 50-х гадах пашыралася наменклатура радыётэхнічнай прадукцыі: «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57»…. У 1957 годзе, радыёзавод пераназываюць у «Мінскі радыёзавод імя Леніна».

У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян».

У 2007 годзе створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі.

У 2010 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу.

У 2022 годзе для расійскага ПАТ «МТС», пачата вытворчасць тэлевізараў пад маркай KION Smart TV, на базе аперацыйнай сістэмы Android з фірмовай абалонкай KION[4][5].

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

27 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[6].

5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна холдынга[7][8].

24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[9].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

З 1959 года па 1961 год на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

На 2008 год асартымент прадукцыі складаецца з:

  1. Тэлевізары ЭПТ і ВК
  2. ВК-маніторы
  3. DVD-прайгравальнікі
  4. Аўдыёсістэмы
  5. Усталёўкі спадарожнікавага прыёму
  6. ЗВЧ-печы
  7. Радыёпрымачы
  8. MP3-плэеры
  9. Апаратура кабельнага ТБ
  10. Прасы
  11. Фены
  12. Пыласосы
  13. Кандыцыянеры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]