Гарэніцкае вадасховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарэніцкае
Каардынаты: 53°46′57″ пн. ш. 29°00′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Мінская вобласць, Бярэзінскі раён
Даўжыня 6 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 1,08 км²
Аб'ём 0,00124 км³
Даўжыня берагавой лініі 15 км
Найбольшая глыбіня 6,1 м
Сярэдняя глыбіня 1,15 м
Плошча вадазбору 480 км²
Упадаюць Клява
Выцякаюць Клява
Год напаўнення 1951
Гарэніцкае (Беларусь)
Гарэніцкае
Гарэніцкае
Гарэніцкае (Мінская вобласць)
Гарэніцкае
Гарэніцкае

Гарэ́ніцкае — вадасховішча ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява, за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Беразіно, паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы.

Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай на рацэ Клява (прыток Бярэзіны) каля вёскі Гарэнічы. Рэканструявана ў 1972 годзе. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 15 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя 1,15 м. Аб’ём вады 1,24 млн м³. Плошча вадазбору 480[1] км². Сярэдні шматгадовы сцёк 94 млн м³. Левы бераг вадасховішча спадзісты. Правы больш стромкі, вышынёй 1,5—2,5 м. Дно пясчанае, каля плаціны і ў сярэдняй частцы ілістае, у верхняй частцы тарфяністае[1]. Вадасховішча праточнае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1—1,5[1] м. Вадасховішча зарастае ў вярхоўі і каля берагоў (аер, рагоз вузкалісты, драсён земнаводны, рдзесты[1]).

Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і ў якасці зоны адпачынку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]