Клява (прыток Бярэзіны)
| Клява | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 80 км |
| Басейн | 498 км² |
| Расход вады | 3 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | возера Заазерскае |
| • Вышыня | 183,7[1] м |
| • Каардынаты | 54°03′34,34″ пн. ш. 29°28′29,62″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бярэзіна |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг |
| • Каардынаты | 53°46′32,35″ пн. ш. 28°56′49,77″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,5 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Мінская вобласць |
|
|
|
Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]К. Буга звязваў з літоўскім klevas «клён»[2]. Ул. Тапароў, апроч таго, параўноўваў з назвай прускага возера Clawoge, з назвай ракі Клевень на Падзесенні, прычым недалёка Клевені фіксуецца меркаваныя назвы-калькі Клённая, Клёнушка[3].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа).
Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.
У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 80. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Шэка Н. Дз. Клява // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний (руск.) / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.