Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня
Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1988 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў |
кавалерыя (1927—1930), механізаваныя войскі (1930—1936), аўтабранятанкавыя войскі (1936—1942), бранятанкавыя і механізаваныя войскі (1942—1953) |
Гады службы | 1927—1953 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА, Савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня (1907—1988) — савецкі ваенны дзеяч. Удзельнік Польскага паходу РСЧА, Савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай і Савецка-японскай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1942). Намеснік камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Адэскай ваеннай акругі па баявой падрыхтоўцы. Падпалкоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня нарадзіўся 1 мая[1] 1907 года ў вёсцы Языль[2] Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер сяло Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя 7 класаў. Да прызыву на вайсковую службу працаваў трактарыстам у калгасе.
У шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Г. А. Палаўчэня быў прызваны ў 1927 годзе. Тэрміновую службу нёс радавым у кавалерыйскім палку. Па заканчэнні школы малодшых камандзіраў быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра ўзвода. У арміі Гаўрыла Антонавіч захапіўся тэхнікай, і пасля заканчэння тэрміновай службы ён у 1930 годзе[3]. Скончыў курсы механікаў-вадзіцеляў пры Аб’яднанай Беларускай ваеннай школе каманднага саставу імя ЦВК БССР[4]. Служыў механікам-вадзіцелем танка ў Беларускай ваеннай акрузе ў складзе 21-й механізаванай брыгады. У 1935 годзе Гаўрыла Антонавіч быў накіраваны на курсы сярэдняга камсаставу, пасля заканчэння якіх служыў камандзірам бронеразведроты. У верасні 1939 Г. А. Палаўчэня ў складзе Беларускага фронту ўдзельнічаў у аперацыі па ўводу войскаў у Заходнюю Беларусь. У лістападзе 1939 года Гаўрыла Антонавіч быў пераведзены на пасаду камандзіра 3-й аўтатранспартнай роты 32-га аўтатранспартнага палка 46-й аўтатранспартнай брыгады, у складзе якой ўдзельнічае ў Савецка-фінскай вайне. Пасля завяршэння Зімовай вайны 46-я аўтатранспартная брыгада была перакінутая ў Беларускую асобую ваенную акругу[5] пад Брэст. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны старэйшы лейтэнант Г. А. Палаўчэня ў складзе свайго падраздзялення ўдзельнічаў у будаўніцтве абарончых умацаванняў на новай пагранічнай лініі.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Г. А. Палаўчэня з 22 чэрвеня 1941 года. 3-й аўтатранспартнай роце ўдалося пазбегнуць разгрому ў першыя дні вайны і захаваць матэрыяльную базу. Пасля сямі дзён адступлення яна злучылася з часткамі 16-й арміі Заходняга фронту і была ўключана ў яе склад. Да жніўня 1941 года Гаўрыла Антонавіч займаўся тылавым забеспячэннем падраздзяленняў 16-й арміі. 8 жніўня 1941 года пасля выхаду з баямі з акружэння пад Смаленскам 16-я армія перадала свае падраздзяленні 20-й арміі Заходняга фронту, а яе тылавыя часткі былі выведзеныя ў рэзерв. У пачатку лістапада 1941 года Г. А. Палаўчэні было нададзена званне капітана і прызначэнне на пасаду намесніка камандзіра 141-га асобнага цяжкага танкавага батальёна, фарміраванне якога пачалося ў Горкім[6].
Зноў у складзе дзеючай арміі Г. А. Палаўчэня з 9 студзеня 1942 года на Паўночна-Заходнім (з 22 студзеня 1942 года — Калінінскім) фронце. У складзе 4-й ударнай арміі 141-ы асобны цяжкі танкавы батальён прыняў удзел у Таропецка-Холмскай аперацыі. Перад батальёнам была пастаўлена задача: падтрымліваючы дзеянні 249-й стралковай дывізіі, прарваць абарону праціўніка ў раёне Пена-Саблага і развіць наступленне ў напрамку Ахват, Лугі, Андрэапаль і далей на Старую Таропу і Веліж.
9 снежня 1942 года 141-ы асобны танкавы батальён прарваў край абароны ворага і рушыў у прарыў. Фарсіраваўшы па ільдзе пад агнём ворага возера Ахват, танкісты адразу ўзялі аднайменную вёску і накіраваліся на Лугі. Але цяжкія танкі КВ не паспявалі за больш хуткімі Т-34. У азарце бою танк капітана Палаўчэні адарваўся ад свайго батальёну на 12—15 кіламетраў і 11 студзеня 1942 адзін уварваўся ў вёску Лугі, дзе быў расквартаваны нямецкі полк. Дейнічаючы гарматай, кулямётам і гусеніцамі экіпаж танка знішчыў 2 супрацьтанкавыя гарматы, 6 мінамётаў, 3 станковых кулямёта, 97 павозак з боепрыпасамі і іншай ваеннай маёмасцю. Два батальёны варожай пяхоты былі звернуты ў бегства. Страты немцаў у жывой сіле паводле розных ацэнак склалі ад 300 да 2000 чалавек забітымі. Сам Гаўрыла Антонавіч, які пасля вайны наведаў месцы баёў і размаўляў з мясцовымі жыхарамі — відавочцамі падзей, у лісце да журналіста М. Сякрэта[7] пісаў:
Адзін з калгаснікаў калгаса «Маяк» вёскі Лугі казаў, што ён асабіста з іншымі сваімі таварышамі і салдатамі капаў магілы для немцаў, зншчаным нашым танкам. У кожную магілу закопвалі па 500—700 трупаў, а такіх магіл было тры. Жанчына расказвала, што вуліца была залітая фашысцкай крывёй. Пырскі крыві былі нават на дамах, нават прышлося іх гарачай вадой адмываць. Вось аказваецца, што мог адзін танк нарабіць. Я гэтага не ведаў.[8]
Не ведаў Гаўрыла Антонавіч і таго, што рэйд яго танка выратаваў ад вернай смерці 85 жыхароў вёскі, абвінавачаных немцамі ў сувязях з партызанамі, якіх фашысты сагналі ў адзін дом і на наступны дзень планавалі ў прысутнасці астатніх жыхароў вёскі і раёна публічна спаліць. Пасля Луг танк Палаўчэні уварваўся ў суседнюю вёску Алексіна, і толькі там экіпаж зразумеў, што ваюе ў адзіночку. Палаўчэня загадаў разгарнуць машыну, але ў гэты час немцы адкрылі агонь з гарматы і пашкодзілі кармавы паліўны бак, прымусіўшы танк спыніцца. Спробы немцаў узяць экіпаж танка ў палон не ўвянчаліся поспехам, і калі механіку-вадзіцелю ўдалося завесці танк, яны накрылі машыну брызентам, аблілі бензінам і падпалілі. Тым не менш экіпажу ўдалося збіць полымя і на досвітку 12 студзеня, знішчыўшы па дарозе роту нямецкіх лыжнікаў, шчасна вярнуцца ў Лугі, ужо амаль вызваленыя ад праціўніка. Апошні вузел абароны немцаў у вёсцы знаходзіўся ў склепе царквы, і ўзяць яго пехацінцаў ніяк не ўдавалася. Акружыўшы царкву танкамі, Палаўчэня загадаў метадычна расстрэльваць яе. У выніку 150 нямецкіх салдат і афіцэраў здаліся ў палон.
13 студзеня 1942 года 141-ы асобны танкавы батальён выйшаў на подступы да горада Андрэапаль. Капітан Палаўчэня атрымаў загад двума танкамі прарвацца да чыгуначнай станцыі і блакаваць нямецкі эшалон з нарабаванай маемасцю і савецкімі грамадзянамі, якіх немцы хацелі сагнаць у Германію. Аднак пры фарсіраванні ракі Горадня танк Гаўрылы Антонавіча гусеніцамі праваліўся пад лёд. Адправіўшы іншы танк выконваць заданне, капітан Палаўчэня са сваім экіпажам застаўся ў танку чакаць падыходу часцей Чырвонай Арміі. Аднак немцы заўважылі захраснуўшы ў рацэ танк. Палічыўшы, што машына кінута экіпажам, немцы 15 студзеня 1942 года падагналі цягач і адбуксіравалі трыццацьчацьвёрку ў Андрэапаль. У пяць гадзін раніцы 16 студзеня экіпаж «трафейнга» танка пайшоў на прарыў. Вырваўшыся на вузкія вуліцы горада, танкісты адкрылі агонь па ворагу, пасеяўшы сярод абараняў горад немцаў паніку. У ходзе бою экіпажам было знішчана 12 гармат, 30 аўтамабіляў з боепрыпасамі і ваеннымі грузамі і больш за 20 салдат і афіцэраў праціўніка. Але самае галоўнае, дэзарганізаваныя немцы не здолелі аказаць супраціўленне надышоўшым частках Чырвонай Арміі, і ў той жа дзень горад быў цалкам вызвалены.
За ўдзел ў Тарапецка-Холмскай аперацыі Гаўрыле Антонавічу было прысваена званне маёра, а 5 мая 1942 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Савецкага [9][10]. Пасля вызвалення Андрэапаля маёр Г. А. Палаўчэня удзельнічаў у баях за Таропец і Вележ. 10 лютага 1942 года быў цяжка паранены камандзір 141-га асобнага танкавага батальёна. Яго абавязкі былі ўскладзены на Гаўрылу Антонавіча. Да лета 1942 года батальён удзельнічаў у баях пад Веліжам. У чэрвені 1942 года Гаўрыла Антонавіч быў адкліканы з фронту і пасля ўзнагароджання ў Крамлі накіраваны ў Ваенную ордэна Леніна акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі імя І. В. Сталіна, якая знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце. У чэрвені 1943 года ён праходзіў стажыроўку ў 1-й танкавай арміі на Курскай дузе. Вучобу ў акадэміі Гаўрыла Антонавіч закончыў ужо ў Маскве[11]. У снежні 1944 года падпалкоўнік Г. А. Палаўчэня быў прызначаны камандзірам 19-га гвардзейскага танкавага палка 2-й гвардзейскай механізаванай брыгады 1-га гвардзейскага механізаванага корпуса Харкаўскай ваеннай акругі.
29 снежня 1944 года 1-ы гвардзейскі механізаваны корпус прыбыў на 3-й Украінскі фронт у разгар Будапешцкай стратэгічнай наступальнай аперацыі . Полк гвардыі падпалкоўніка Г. А. Палаўчэні прымаў удзел у баях за горад Будапешт і Балатонскай абарончай аперацыі . Вясной 1945 года Гаўрылу Антонавіча прызначылі камандзірам 101-га гвардзейскага цяжкага танкавага палка 43-й гвардзейскай танкавай брыгады. Да канца вайны полк знаходзіўся ў рэзерве 3-га Беларускага фронту і ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў. Баявы шлях Гаўрыла Антонавіч скончыў на пасадзе камандзіра цяжкага самаходна-артылерыйскага палка ў Маньчжурыі ў ходзе Савецка-японскай вайны.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны падпалкоўнік Г. А. Половченя працягваў службу ў бранятанкавых і механізаваных войсках СССР да 1953 года. Перад звальненнем у запас Гаўрыла Антонавіч займаў пасаду намесніка камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Адэскай ваеннай акругі. Пасля завяршэння вайсковай службы Гаўрыіл Антонавіч застаўся на Украіне. У 1953—1958 гг. працаваў галоўным інжынерам і дырэктарам машынна-трактарнай станцыі ў Мікалаеўскай вобласці. З 1958 года жыў у Мікалаеве, да выхаду на пенсію працаваў інжынерам на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. 4 чэрвеня 1988 года Гаўрыіл Антонавіч памёр. Пахаваны ў горадзе Мікалаеве на Украіне.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (05.05.1942);
- ордэн Леніна (05.05.1942);
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (06.04.1985);
- два ордэны Чырвонай Зоркі (03.11.1944; 05.11.1946);
- медалі.
- Ганаровы грамадзянін горада Андрэапаль Цвярской вобласці (1967).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя Савецкага Саюза Г. А. Палаўчэні названая вуліца ў горадзе Андрэапаль Цвярской вобласці.
Зноскі
- ↑ Згодна з іншымі дадзенымі — 11 мая 1907 года. Крыніца: Сайт Герои Страны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- ↑ Згодна з іншымі дадзенымі у вёсцы Ляскі Бабруйскага павета Мінскай губерні. Крыніцы: Статья Г. Бабусенко «Первая победа» . и Гавриил Антонович Половченя на сайте Стародорожской центральной районной библиотеки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- ↑ Сам Г. А. Палаўчэня ў сваіх успамінах адносіць заканчэнне курсаў механікаў-вадзіцеляў да 1936 года
- ↑ Будучае Мінскае бранятанкавае Чырванасцяжнае вучылішча імя М. І. Калініна, пазней 2-е Ульянаўскае Чырванасцяжнае вучылішча імя М. І. Калініна
- ↑ З 11 чэрвеня 1940 года — Западная асобая ваенная акруга.
- ↑ Назва горада Ніжні Ноўгарад у 1932—1990 гадах.
- ↑ Міхаіл Рыгоравіч Сякрэт. Член саюза журналістаў СССР, член Рускага геаграфічнага таварыства, старшыня клуба «Пошук», краязнавец, аўтар дакументальных і мастацкіх твораў. Сабраныя ім матэрыялы аб Героях Савецкага Саюза ўвайшлі ў Кароткі біяграфічны даведнік: Героі Савецкага Саюза.
- ↑ Ліст апубікаваны ў часопісе «Ваенна-гістарычны архіў». № 5. 2007 год. Інтэрнэт-версія прыводзіцца ў :Жывым Часопісе . Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2022. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 5 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 23 мая (№ 18 (177)). — С. 1.
- ↑ Высокія ўзнагароды таксама атрымалі астатнія чдены экіпажу: камандзір танка лейтэнант Ерухім Лейбавіч Гольцман узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017., башанны стралок сяржант Бандарэнка Васіль Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017., механік-вадзіцель сяржант Пушкарскі Мікалай Філіпавічй Филиппович узнагароджаны ордэнам Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- ↑ Акадэмія была вернута з эвакуацыі ў ліпені 19433 года.
Дакументы
[правіць | правіць зыходнік]- Общедоступный электронный банк документов «Подвиг Народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Представление к званию Героя Советского Союза(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня на сайце «Героі краіны»
- Половченя Гаврила Антонович на www.az-libr.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2014. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Гаўрыла Антонавіч Палаўчэня на сайте Стародорожской центральной районной библиотеки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Валерий Кириллов. Подвиг капитана Половчени.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Официальный сайт города Андреаполь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2017. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Энцеклопедический справочник «Тверская область»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Письмо родственников Г.А. Половчени в редакцию газеты «Навіны Старадарожчыны»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Первая победа (К 65-летию битвы под Москвой). Статья учёного секретаря Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны Г. Бабусенко .
- Живая легенда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2012. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- «Ты различишь его в огне…» Рассказ о подвиге капитана Г.А. Половчени .(недаступная спасылка)
- Почётные граждане. Официальный сайт Андреапольского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2017.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Язылі
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Мікалаеве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Падпалкоўнікі СССР
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты СССР
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі савецка-японскай вайны