Перайсці да зместу

Гвадар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гвадар
урду: گوادر
белудж.: گوادر
англ.: Gwadar
25°07′35″ пн. ш. 62°19′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Пакістан
Рэгіён правінцыя Белуджыстан
Гісторыя і геаграфія
Плошча 12637 км²
Вышыня цэнтра 8 м
Водныя аб’екты Аравійскае мора
Часавы пояс UTC+6
Насельніцтва
Насельніцтва 65364 чалавекі (2012)
Нацыянальны склад персы, белуджы, туркмены
Канфесійны склад мусульмане

gda.gov.pk
Паказаць/схаваць карты
Гвадар (Пакістан)
Гвадар
Гвадар

Гвада́р (англ.: Gwadar, урду: گوادر, белудж.: گوادر) — горад і глыбакаводны порт на паўднёвым захадзе пакістанскай правінцыі Белуджыстан. Насельніцтва (2012 г.) — 65 364 чал.

Гвадар быў заснаваны прыкладна ў VI ст. да н. э. старажытнымі персамі на ўсходзе іх імперыі. Бактрыйцы называлі яго Гадар, а старажытныя грэкі — Гедрозія. На працягу розных перыядаў ён уваходзіў у склад дзяржавы Селеўкідаў, Ірана, Асманскай Порты, Амана.

У 1958 г. Гвадар быў выкуплены Пакістанам у Амана за 3 млн долараў. У 2002 г. тут пачалося будаўніцтва глыбакаводнага порта, які мяркуецца ператварыць у галоўны марскі порт Пакістана. У 2007 г. пачалося будаўніцтва міжнароднага аэрапорта. У 2013 г. кіраўніцтва партовай гаспадаркай было перададзена кітайскім інвестарам.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Гвадар з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі, якая падзяляецца на 3 падакругі. Да будаўніцтва глыбакаводнага порта галоўнай галіной эканомікі было рыбалоўства. Плануецца стварэнне свабоднай гандлёвай зоны і індустрыяльнага парка.