Гельмут фон Мольтке (малодшы)
| Гельмут фон Мольтке | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Helmuth von Moltke | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Манарх | Вільгельм II | ||||||
| Папярэднік | Альфрэд фон Шліфен | ||||||
| Пераемнік | Эрых фон Фалькенгайн | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 мая 1848[1] |
||||||
| Смерць |
18 чэрвеня 1916[1] (68 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Moltke[d][3] | ||||||
| Бацька | Adolf von Moltke[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Дзейнасць | узброеныя сілы[4], армія[4], Першая сусветная вайна[4] і history of war[d][4] | ||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Гады службы | 1868 - 1916 | ||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Род войскаў | Пруская армія | ||||||
| Званне |
|
||||||
| Камандаваў | 1-я гвардзейская пяхотная дывізія | ||||||
| Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
||||||
| Узнагароды | |||||||
Ге́льмут Ё́ган Лю́двіг фон Мо́льтке (ням.: Helmuth Johannes Ludwig von Moltke; 25 мая 1848, Герсдорф, Германія — 18 чэрвеня 1916, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, начальнік генеральнага штаба Германіі (1906—1914) на пачатак Першай сусветнай вайны. Таксама вядомы як Мольтке-малодшы. Пляменнік фельдмаршала графа Мольтке (яго ад’ютант з 1880). Правёў шэраг рэформ у арміі.
У выніку няўдалага развіцця Плана Шліфена ў першыя месяцы вайны быў зняты з пасады начальніка генеральнага штабу і яму была даручана праца з армейскімі резервамі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у франка-прускай вайне 1870—1871.
З 1903 года генерал-кватэрмайстар Генеральнага штаба Германіі.
Адзін з актыўных удзельнікаў развязвання Першай сусветнай вайны, пры падрыхтоўцы да якой паклаў у аснову задумы свайго папярэдніка генерала-фельдмаршала Альфрэда фон Шліфена (разгром французскай арміі галоўнымі сіламі і абарона ва Усходняй Прусіі, а потым удар па Расіі). Аднак пры разгортванні германскай арміі ў 1914 годзе аслабіў правае крыло армій Заходняга фронту, якія наносілі галоўны ўдар па Францыі, і павялічыў сілы на левым крыле, а таксама ва Усходняй Прусіі. Гэта адмоўна адбілася пры правядзенні першага этапа вайны.
У час Марнскай бітвы ў 1914 годзе, будучы начальнікам генштаба і адначасова начальнікам штаба Стаўкі (фактычна галоўнакамандуючым), страціў кіраванне войскамі, што прывяло да паражэння германскіх армій на Заходнім фронце.
14 верасня 1914 года Мольтке быў адхілены ад пасады. З 1915 года назначаны намеснікам начальніка Генштаба.
Памёр у 1916 годзе ў Берліне. Пасля сябе пакінуў мемуары «Успаміны-лісты-дакументы 1877—1915 гг.», дзе ўтрымліваюцца псіхалагічныя прычыны няўдачы Германіі ў жніўні-верасні 1914 года ў вайне супраць Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі.
Зноскі
- ↑ а б Helmuth Moltke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118854801 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Moltke <Familie> // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 16 ліпеня 2019.
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 16 лютага 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гельмут фон Мольтке, малодшы
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Інвалідэнфрыдгоф
- Генерал-палкоўнікі (Германія)
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
