Перайсці да зместу

Гельмут Карл Бернхард фон Мольтке (старэйшы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гельмут Карл Бернхард фон Мольтке
ням.: Helmuth Karl Bernhard Graf von Moltke
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1800(1800-10-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1891(1891-04-24)[1][2] (90 гадоў)
Месца смерці
Бацька Friedrich von Moltke[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Пруская армія
Званне генерал і генерал-фельдмаршал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф (1870) Гельмут[5] Карл Бернхард фон Мольтке (ням.: Helmuth Karl Bernhard Graf von Moltke; 26 кастрычніка 1800, Пархім, Германія — 24 красавіка 1891) — прускі і германскі ваенны дзеяч і тэарэтык, граф (1870), генерал-фельдмаршал Прусіі (1871) і Расійскай імперыі (1872). Вучань К. Клаўзевіца. Дзядзька начальніка германскага генеральнага штаба генерал-палкоўніка Гельмута фон Мольтке (Мольтке-малодшага).

Нарадзіўся ў Мекленбургу ў Пархіме. Выхадзец са старажытнага дваранскага роду Мольтке, вядомага ў Даніі і Швецыі з XII стагоддзя. З 1803 года сям’я Мольтке жыла ў Любеку.

У 1818 годзе скончыў кадэцкі корпус у Капенгагене, у 1826 — Берлінскую ваенную акадэмію  (ням.). З 1819 года ў дацкай, з 1822 года — у прускай арміі.

З 1833 года залічаны ў пастаянны склад Генштаба.

Мольтке (злева) кансультуе асманскага камандзіра Хафіза-пашу каля Незібе

У 1835 годзе здзейсніў падарожжа ў Асманскую імперыю. Атрымаўшы для падарожжа шасцімесячны водпуск, ён па просьбе султана Махмуда II і са згоды імператара застаўся ў Стамбуле ў якасці ваеннага саветніка. Удзельнічаў у рэфармаванні і навучанні турэцкай арміі. Пасля адкрыцця ў 1837 годзе афіцыйнай прускай ваеннай місіі ў Асманскай імперыі быў залічаны ў яе склад. Браў удзел у кампаніі 1838 года Таўрузскай арміі Хафіз-пашы супраць курдаў. У 1839 годзе прыняў дзейны ўдзел у Другой турэцка-егіпецкай вайне на баку Турцыі супраць фактычнага кіраўніка Егіпта Мухамеда Алі. Быў удзельнікам бітвы пры Нязібе  (руск.) 24 чэрвеня 1839 года, у якой егіпецкае войска Ібрагіма-пашы  (руск.) нанесла поўнае паражэнне асманскай арміі.

У 1855 годзе з дыпламатычнай місіяй наведаў Расію.

У 18581888 начальнік прускага (з 1871 імперскага) Генштаба, які пад кіраўніцтвам Мольтке ператварыўся ў галоўны орган падрыхтоўкі краіны і ўзброенных сіл да вайны. Ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў па рэарганізацыі арміі.

У час пераможных войнаў Прусіі з Даніяй (1864), Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1871) начальнік палявога штаба (фактычна галоўнакамандуючы германскімі ўзброеннымі сіламі). Кіраваў стварэннем афіцыйнай гісторыі франка-прускай вайны 1870—1871 і займаўся распрацоўкай планаў адначасовых кампаній супраць Францыі і Расіі.

У 18671891 член рэйхстага ад партыі кансерватараў  (ням.).

Адзін з ідэолагаў германскага мілітарызму. У сваіх працах праводзіў думку пра непазбежнасць вайны і яе «цывілізуючую» ролю; прыхільнік тэорыі «маланкавай вайны».

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

21 кастрычніка 1889 года фельдмаршал зрабіў два аўдыёзапісы на новым цыліндрычным фанографе  (руск.) Томаса Эдысана.[6] Першы ўтрымлівае віншавальнае пасланне Эдысану і ўрывак з Фаўста, другі — з Гамлета.[7]

Гэта адзіныя аўдыёзапісы голасу чалавека, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі — Мольтке нарадзіўся ў 1800 годзе (тэхнічна апошні год гэтага стагоддзя).[6]

Зноскі

  1. а б Helmuth Moltke (der Ältere) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Helmuth Karl Bernhard von Moltke // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118583387 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118583387 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Паводле БЭ
  6. а б Ron Cowen, «Restored Edison Records Revive Giants of 19th-Century Germany» The New York Times (30 January 2012). Retrieved 1 February 2012
  7. Helmuth Karl Bernhard von Moltke, Kreisau, 21 Oktober 1889 (руск.). Праверана 28 студзеня 2020.