Перайсці да зместу

Генадзь Іванавіч Братчыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Іванавіч Братчыкаў
Дата нараджэння 10 сакавіка 1914(1914-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1944(1944-12-10) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ваенная разведка
Гады службы 19321944
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Баі на Халхін-Голе,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Іванавіч Братчыкаў (10 сакавіка 1914, в. Міхееўка, Кудымкарскі раён, Пермскі край — 10 снежня 1944, Польшча) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Генадзь Братчыкаў нарадзіўся 10 сакавіка 1914 года ў сям'і служачага. Пасля смерці бацькі ў 1919 годзе разам з сям'ёй пераехаў у горад Усолле. З 1930 года пражываў у пасёлку Бярэзнікі, у 1932 годзе скончыў дзевяць класаў мясцовай школы. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, служыў на Далёкім Усходзе. Браў удзел у баях на Халхін-Голе ў 1939 годзе. У 1940 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая 1941 года быў слухачом Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. У 1942 годзе скончыў яе двухгадовы паскораны курс. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у разведвальных падраздзяленнях. Браў удзел у Сталінградскай бітве, ваяваў у складзе 63-й арміі, 1-й і 3-й гвардзейскай армій. З 1943 года маёр Генадзь Братчыкаў быў сакрэтным супрацоўнікам 2-га агентурнага аддзялення разведадзела штаба Цэнтральнага (пасля — Беларускага і 1 -га Беларускага франтоў) [2].

У сакавіку 1943 года Братчыкаў на чале групы з шасці разведчыкаў быў закінуты ў тыл праціўніка для выканання спецзадання. Група праводзіла выведвальную працу ў раёне гарадоў Чарнігаў, Шчорсы і Ноўгарад-Северскі сумесна з партызанскімі атрадамі, забяспечыўшы камандаванне важнымі разведдадзенымі напярэдадні Курскай бітвы. У кастрычніку 1943 года група вярнулася назад праз лінію фронту[1]. У снежні 1943 года быў другі раз закінуты ў тыл. Яго група дзейнічала ў раёне Гомеля, Баранавічаў, Ваўкавыска, Слоніма, Бярозы, Ружан, Млавы, Плоньска, Рыпіна[1][2].

Да кастрычніка 1944 года разведчыкі Братчыкава перадалі камандаванню 1-га Беларускага фронту 450 разведданясенняў, якія ў ліку іншых дапамаглі паспяхова завяршыць Беларускую і Вісла-Одэрскую аперацыі. Група прайшла па занятай праціўнікам тэрыторыі больш за адну тысячу кіламетраў. У кастрычніку 1944 года Братчык быў прадстаўлены камандаваннем да звання Героя Савецкага Саюза. 10 снежня 1944 Братчыкаў загінуў у баі[1]. Пахаваны ў польскім населеным пункце Бежунь Журомінскага павета Цехануўскага ваяводства, на магіле ўстаноўлены помнік[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Генадзь Братчыкаў пасмяротна быў удастоены высокага званне Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і ордэнам ПНР «Крыж Грунвальда» 2—й ступені. У памяць аб Братчыкаве устаноўлены мемарыяльныя дошкі у Кудымкары і Бярэзніках. У гонар Братчыкава названа вуліца ў Кудымкаре, у школе № 26 створаны музей Героя[2].

Зноскі

  1. а б в г Братчиков Геннадий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 79. — 737 с.
  2. а б в г Генадзь Іванавіч Братчыкаў на сайце «Героі краіны»
  • Бра́тчыкаў Генадзь Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 72. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Люди легенд. Выпуск 2. М., 1966.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Болтунов М. Е. «Ахиллесова пята разведки» (Серия «Рассекреченные жизни»). — М.: ГЕЯ ИТЭРУМ, 1999, с. 187—196.