Генадзь Аляксандравіч Фалей
Генадзь Аляксандравіч Фалей | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба | |
Член у |
Генадзь Аляксандравіч Фалей (нар. 14 кастрычніка 1957, в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, ручное ткацтва, аб’ёмны тэкстыль), педагог .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся ў Баранавіцкай студыі выяўленчага мастацтва ў Дз. Цырліна (1973—1976). Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1987). Вучыўся ў А. Філіпенкі. З 1982 года жыве ў Віцебску. Член творчага аб’яднання «Аршыца». З 2000 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на кафедры дызайну. Член Беларускага саюза мастакоў (1996).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне ручнога ткацтва, аб’ёмнага тэкстылю, аб’екта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 года.
Сярод твораў: габелены «Арнамент» (2000), «Падарожжа па Віцебску» (2001), «Кампазіцыя» (2002); тэкстыльныя кампазіцыі «Ікар I—II» (2002), «Кампазіцыя I, II, II, IV» (2003); інсталяцыі «Дом для піяніна» (2002), «Ікар III» (2005), «Цішыня» (2006), «Божа, захавай Беларусь» (2007), «Ён і яна» (2009), «Спіраль» (2010), «Вернісаж» (2010), «Хаос» (2010); арт-аб’екты «Пацеркі для каханай II» (2008), «Ікар IV» (Германія, 2009) і інш.
Працы мастака знаходзяцца ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыбульский, М. Л. Фалей Геннадий Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 556.
- Фалей Генадзь Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 551. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Мастакі-габеленісты Беларусі