Генадзь Аляксеевіч Трубіла
| Генадзь Аляксеевіч Трубіла | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Андрэй Валер’евіч Хмель | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1971 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Генадзь Аляксеевіч Трубіла (Трубіло[1][2]) (нар. 1971, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны функцыянер, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Слоніме. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пачынаў працоўную дзейнасць у 1993 годзе механікам камерцыйнай вытворчай фірмы. Потым працаваў майстрам, галоўным інжынерам розных ЖЭС Заводскага раёна Мінска, а з 1998 года кіраваў ЖЭС № 28 Заводскага раёна. У 2002 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным стане жылога фонду ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска. З 2009 па 2012 год з’яўляўся дырэктарам ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна Мінска.
З 2012 года працуе ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам міністра, з 26 чэрвеня 2018 года — першым намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
28 ліпеня 2023 года прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2018 года № 492 «Аб назначэнні некаторых службовых асоб»
- 1 2 Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2012 года № 920-ПСР4 «Аб узнагароджанні Л. І. Значонак і Г. А. Трубіло Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 2023 года № 230 «О Г. А. Трубило»
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь