Барыс Васільевіч Батура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Васільевіч Батура
Старшыня Мінскага аблвыканкама
20 мая 2010 — 8 лістапада 2013
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Крупец
Пераемнік: Сямён Шапіра
Старшыня Савета Рэспублікі НС РБ 4-га склікання
31 кастрычніка 2008 — 20 мая 2010
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Генадзь Навіцкі
Пераемнік: Анатоль Рубінаў
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
13 лістапада 2000 — 2008
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын (да 1 лістапада 2001)
Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003)
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Міхаіл Дражын
Пераемнік: Пётр Руднік
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
25 жніўня 1991 — 1999
Прэм’ер-міністр: Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994)
Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996)
Сяргей Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік: Аляксандр Мількота
 
Партыя:
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 ліпеня 1947(1947-07-28) (71 год)
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль За асаблівы ўнёсак у развіццё Кузбаса III ступені

Бары́с Васі́льевіч Бату́ра (28 ліпеня 1947, Ваўкавыск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (20002008), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20082010), старшыня Мінскага аблвыканкама (2010—2013). Генерал-маёр рэзерву (2011)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці.

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаткаў майстрам цэха, інжынерам-тэхнолагам. Займаў шэраг кіруючых пастоў у ворганах дзяржаўнай улады.

З 1973 па 1979 гг. — начальнік Ваўкавыскага камбіната камунальных прадпрыемстваў кіравання камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1979 па 1983 гг. — намеснік начальніка кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. З 1983 па 1987 гг. — першы намеснік, начальнік вытворчага кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Гродзенскім аблвыканкаме.

У 19871990 гг. — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. З 1990 па 1999 гг. — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1999 да 13 лістапада 2000 г. — намеснік прэм'ер-міністра. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белбізнесбанк». 13 лістапада 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама (заняў вакантнае месца пасля адстаўкі Міхаіла Дражына). 14 лістапада 2000 г. зацверджаны на пост старшыні Магілёўскага аблвыканкама Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў.

24 лістапада 2000 года ўказам прэзідэнта №607 прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 24 кастрычніка 2008 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. 31 кастрычніка 2008 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. 20 мая 2010 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама[2].

Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускай федэрацыі валейбола.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 3 ноября 2011 г. № 502 «О присвоении Б. В. Батуре воинского звания» (1/13052)
  2. Шапіру прызначылі кіраўніком Гродзенскай вобласці, Батуру — Мінскай «Наша Ніва», 20 мая 2010


Папярэднік:
Генадзь Навіцкі
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ
20082010
Пераемнік:
Анатоль Рубінаў


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]