Аляксандр Аляксандравіч Церахаў
| Аляксандр Аляксандравіч Церахаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
| Папярэднік | Андрэй Шорац | ||||||
| Пераемнік | Андрэй Хмель | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1978 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Аляксáндр Аляксáндравіч Цéрахаў (нар. 1978, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2026), Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ «Будаўніча-мантажны трэст — 27». З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама[1].
У 2011-2014 гадах — першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].
Назначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 17 лістапада 2014 года[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]
3 чэрвеня 2020 года зняты з пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
9 красавіка 2026 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Церахаў Аляксандр Аляксандравіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
- ↑ Аляксандр Церахаў назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 лістапада 2014). Праверана 17 лістапада 2014.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2026 года № 114 «Об А. А. Терехове»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Церахаў назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 лістапада 2014). Праверана 17 лістапада 2014.
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі