Уладзімір Максімавіч Белахвостаў
| Уладзімір Белахвостаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч | ||||||
| Папярэднік | Аляксандр Мількота | ||||||
| Пераемнік | Андрэй Шорац | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1949 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1972; інжынер-механік) | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Уладзі́мір Максі́мавіч Белахво́стаў (нар. 1949, Бялынічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці ў 1949 годзе.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасці інжынер-механік (1972).
1972—1983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж».
З 1983 — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савета народных дэпутатаў г. Мінска.
З 1993 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў пытанні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
З 24 снежня 2003 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады міністра 30 чэрвеня 2011[1].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Зноскі
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 30 июня 2011 г. № 287 Об освобождении от должности В.М.Белохвостова(недаступная спасылка)
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
