Генадзь Казак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Казак
 
Партыя:
Нараджэнне: 1924
Смерць: 1940-я

Генадзь Казак (1924 — канец 1940-х) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, арганізатар і кіраўнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1] Мянушка «Віктар».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Брацянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). Меў сярэднюю адукацыю. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1944 г. быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію, дзе працаваў на заводзе па рэмонту самалётаў у Эгеры. Паступіу ў школу малодшых афіцэраў Беларускага легіёна ў Берліне, якой кіраваў Барыс Рагуля. Падчас навучання Генадзь Казак уступіў у Беларускую Незалежніцкую Партыю, узначаліў школьную арганізацыю БНП.[2] Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь як рэпатрыянт, жыў у Навагрудку. У лістападзе 1946 г. арганізаваў Саюз вызвалення Беларусі — падпольную моладзевую арганізацыю, мэтай якой было стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы. Меў мянушку «Віктар». Арганізацыя працавала сістэмай «троек», але належнай канспірацыі не было. У выніку арганізацыя была выдадзена спецыяльна засланымі правакатарамі і савецкія спецслужбы нават атрымалі пратаколы пасяджэнняў кіраўніцтва арганізацыі.

Генадзь Казак быў арыштаваны 30 мая 1947 года, быў моцна катаваны на допытах у Баранавіцкай турме. У жніўні таго ж года асуджаны трыбуналам войск МДБ у Баранавічах. Трапіў у Карагадзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР у в. Долінка, дзе амаль адразу памёр. Не быў рэабілітаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. — Мн., 2002.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]