Генадзь Станіслававіч Алейнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Станіслававіч Алейнікаў
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
16 студзеня 1997 — 20 сакавіка 1998
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Тамара Дзмітрыеўна Віннікава
Пераемнік: Пётр Пятровіч Пракаповіч
 
Адукацыя:
Дзейнасць: эканаміст
Нараджэнне: 10 лістапада 1947(1947-11-10)[1]
Смерць: 13 верасня 2017(2017-09-13) (69 гадоў)
 
Узнагароды:

Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (10 лістапада 1947, Мінск, БССР, СССР — 13 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі эканаміст, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997—1998).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1977 г. Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БССР) па спецыяльнасці «Грашовае зварот і крэдыт», а таксама ў 1985 г. факультэт эканамістаў-міжнароднікаў Акадэміі знешняга гандлю (СССР) у Маскве — па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з веданнем замежнай мовы.

Валодаў англійскай і французскай мовамі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада[2].

У сям’і нарадзілася трое сыноў: сярод іх вядомы — Максім Генадзевіч Алейнікаў, кампазітар, прадзюсар гурта «Топлесс» (Беларусь).

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў працаваць у банкаўскай галіне ў Мінску — у 1977—1978 гг. крэдытным інспектарам мінскага Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР.

У 1978—1982 гг. — быў кіраўніком Цэнтральнага аддзялення Дзяржбанка гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 1985—1987 гг. — працаваў намеснікам кіраўніка Мінскай гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 1987—1988 гг. — быў намеснікам старшыні выканкама Ленінскага раёна г. Мінска.

У 1988—1989 гг. — працаваў намеснікам упраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржбанка СССР.

З 1989 г. па лістапад 1991 г. быў намеснікам старшыні праўлення — начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР.

Пасля роспуску СССР, з лістапада 1991 г. па 1997 г. Генадзь Алейнікаў узначальваў Банк знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь («Белзнешэканамбанк») — быў яго прэзідэнтам (старшынёй савета дырэктароў).

С 16 студзеня 1997 г. па 20 сакавіка 1998 г. Генадзь Алейнікаў быў старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 30 студзеня 1997 г. увайшоў у склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 5 лютага 1997 г. быў членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1997 г. па 28 мая 1998 г. уваходзіў у склад валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Нацбанка па прычыне рэзкага падзення нацыянальнай валюты.

Пазней, у тым жа 1998 г. Генадзь Алейнікаў узначаліў да снежня 2007 г. Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый («Межторгбанк»), які ў 2007 г. быў прададзены банку «Альфа-Банк» (Расія), а сам Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 10 лістапада 1997 г. — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (за шматгадовую добрасумленную працу ў банкаўскай сістэме рэспублікі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]