Павел Уладзіміравіч Калаур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Уладзіміравіч Калаур
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат эканамічных навук[d]
Дзейнасць: эканаміст, банкір
Нараджэнне: 1962

Павел Уладзіміравіч Калаур[1][2] (часам Калавур[3]; нар. 1962, Белавуша, Столінскі раён) — беларускі банкір, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёння — Палескі дзяржаўны ўніверсітэт) у 1980 годзе па спецыяльнасці «Улік у ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёння — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук, тэма дысертацыі — «Манетарны саюз Беларусі і Расіі: эканамічныя перадумовы і наступствы».

Працаваў у Стаўбцоўскім, Беразінскім, Валожынскім аддзяленнях Дзяржбанка СССР — спачатку эканамістам, пасля намеснікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985-1987). З 1988 года кіраваў Валожынскім аддзяленнем Аграпрамбанка СССР, а пасля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзялення Белаграпрамбанка (да 1993). У 1993-1999 быў намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намеснікам старшыні. У 2010-2014 кіраваў Белзнешэканамбанкам.

27 снежня 2014 года прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[4].

Пры ім была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы. У 2017 годзе ўпершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6%. Рэдактары выдання «Наша Ніва» назвалі чалавекам года Паўла Калаура і яго каманду — за стабілізацыю рубля і вяртанне даверу да нацыянальнай валюты[5].

Кандыдат эканамічных навук, аўтар шэрагу артыкулаў на эканамічную тэматыку. Ганаровы супрацоўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]