Станіслаў Антонавіч Багданкевіч
Выгляд
| Станіслаў Антонавіч Багданкевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1937[1][2][…] (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык, палітык, банкір |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук[3] (1991) і прафесар[3] |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
Станіслаў Антонавіч Багданке́віч (нар. 1 студзеня 1937, вёска Шапавалы, Валожынскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі эканаміст і палітычны дзеяч. Доктар эканамічных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 студзненя 1937 года ў в. Шапавалы (цяпер — Валожынскі раён Мінскай вобласці).
Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Маскоўскі фінансава-эканамічны інстытут. У 1991—1995 гадах — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання, лідар фракцыі «Грамадзянскае дзеянне» (1995—1996). Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе старшыня з 1995 да 2000, з 2000 года — ганаровы старшыня.
Зноскі
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 35. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1180. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ↑ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 36. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
- Выкладчыкі БДЭУ
- Дактары эканамічных навук
- Выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Эканамісты Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
